Возеру ў Мядзельскім раёне вылазіць бокам папулярнасць у адпачывальнікаў. На яго просяць не ездзіць
За апошнія некалькі гадоў возера Белае ў Мядзельскім раёне стала вельмі папулярным месцам адпачынку. І гэта не дзіўна: яно невялікае, добра праграецца, мае ўчасткі з пясчанымі пляжамі і чыстай вадой. Але пры гэтым вельмі экалагічна ўразлівае, піша «Анлайнер».

Трывогу забілі супрацоўнікі Нацыянальнага парку «Нарачанскі»: праз вялікую колькасць турыстаў вада ў возеры пачала «цвісці».
Як расказаў «Анлайнеру» намеснік генеральнага дырэктара парку Анатоль Вуглянец, рэкрэацыйная ёмістасць возера Белае зусім маленькая. Гэта тлумачыцца яго ўнутранай пабудовай: яно невялікае, неглыбокае і непраточнае, без сцёкавых вод. Пры гэтым тут сустракаюцца рэдкія расліны, якія знаходзяцца пад аховай.
Аднак за лета на возера прыязджае да 20 тысяч чалавек — гэта перабор для экасістэмы.
«Па даных навукоўцаў БДУ, на працягу сезона 2024 года ўтрыманне хларафіла ў вадзе возера Белае дасягала 105,4 мг/л, што кажа пра ператварэнне возера ў вадаём з «цвіценнем» вады.
Канцэнтрацыя хларафіла ў вадзе павялічваецца на працягу летняга сезону. У сярэднім яго ўтрыманне за май-кастрычнік 2024 года склала 35 мкг/л, што прыкладна адпавядае 35 мг/л фітапланктону. У параўнанні з 1980 годам узровень развіцця фітапланктону павялічыўся больш чым у 43 разы, — патлумачыў Анатоль Вуглянец.
Супрацоўнікі «Нарачанскага» заклікаюць турыстаў разгледзець у якасці альтэрнатывы для адпачынку іншыя ўчасткі тэрыторыі парку. Для аднадзённага адпачынку і купання тут даступныя ўзбярэжжы больш за 10 азёр, для адпачынку з палаткамі абсталяваныя 13 турыстычных стаянак.
Усіх, хто раней адпачываў на возеры Белае, спецыялісты просяць прайсці анкету. Гэта павінна дапамагчы захаваць прыроду мясцовасці. А яшчэ прапануюць выкарыстоўваць у сацсетках хэштэг #берегиБелое, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра яго.

За апошнія 10 гадоў на тэрыторыі возера зніклі тры рэдкія віды птушак — іх адпужвае шум. А расліннасць рэгулярна знішчаюць нелегальныя вогнішчы.
Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй
«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку
Збіраць жоўтае лісце, адчуць таямніцы прыроды, паглыбіцца ў гісторыю. Куды паехаць у Беларусі восенню?
На беразе Нарачы з'явіліся «касмічныя» купалы з усімі выгодамі. Што гэта за дзіва?
Каментары