Днём у аўторак у Гродне прайшла моцная навальніца: з маланкамі, грымотамі і ліўнем.

На гэты раз асабліва пацярпеў цэнтр горада — у двары па праспекце Касманаўтаў у бярозу трапіла маланка. Гэты момант зафіксавала камера відэаназірання, распавёў партал Newgrodno.by.
Падзея выглядала змрочна. Усё заліла яркае святло, а затым раздаліся гукі, падобныя на выбух. У момант удару па двары ішла жанчына — усё адбылося на яе вачах.
На відэа бачна, што яна не пацярпела, хоць і выглядала напалоханай.
Падчас навальніцы лепш не знаходзіцца на адкрытым месцы, пры гэтым важна трымацца падалей і ад высокіх дрэў.
Каментары