Грамадства33

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу

Абставіны знікнення былога дыпламата і чыноўніка Анатоля Котава па-ранейшаму невядомыя. Паведамляецца, што ён знік у Турцыі. Пра тое, куды небяспечна ездзіць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу з боку рэжыму, «Радыё Свабода» запыталася ў Леаніда Марозава, дарадцы Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях, і Алеся Міхалевіча, юрыста ў галіне міжнароднага права.

Сцяг Турцыі. Фота ілюстрацыйнае

Алесь Міхалевіч: У базу вышуку краін СНД можна трапіць праз адзін клік беларускага міліцыянта

Паводле юрыста ў галіне міжнароднага права Алеся Міхалевіча, беларусам, якія баяцца пераследу з боку рэжыму, можна ехаць у краіны з высокім узроўнем прававой культуры.

«Гэта краіны, дзе пры наяўнасці запыту дакладна будзе экстрадыцыйны працэс, дзе беларускія спецслужбы адчуваюць сябе дрэнна, таму што ім там ніхто не дазволіць займацца свавольствам. Гэта краіны Еўрасаюза, Злучаныя Штаты, Канада, Аўстралія, можна дадаць Японію, Сінгапур. Большасць так званых цёплых, бедных краін — вельмі небяспечныя, і я б не раіў нікому туды ехаць».

Міхалевіч тлумачыць, што затрыманне можа адбыцца як праз запыт у Інтэрпал, так і праз дамоўленасць паміж спецслужбамі.

«Тут трэба адрозніваць звычайнага актывіста, які проста ўдзельнічаў у пратэсных падзеях у Беларусі, і чалавека, які, як, напрыклад, Анатоль Котаў, працаваў у дзяржаўных структурах, то бок лічыцца здраднікам для Лукашэнкі».

Ён падкрэслівае: беларусам, якія асцерагаюцца пераследу, нельга ні ў якім разе ездзіць у краіны СНД — Арменію, Азербайджан, Казахстан, Расію і іншыя.

«Грамадзяніна Беларусі вельмі лёгка падаць у вышук у гэтых краінах, у базу вышуку можна трапіць праз адзін клік беларускага міліцыянта. А ўсе астатнія краіны, такія як Турцыя, Егіпет, куды любяць ездзіць адпачываць, таксама небяспечныя. Пры гэтым усё залежыць ад узроўню, на якім чалавека шукаюць. Калі гэта сур’ёзны палітычны актывіст, то Турцыя і Егіпет вельмі небяспечныя, і там можа адбыцца ўсё, што заўгодна».

Міхалевіч адзначае, што ў ягонай юрыдычнай практыцы пасля 2020 года былі дзясяткі выпадкаў, калі беларусаў затрымлівалі ў іншых краінах на запыт беларускіх уладаў. Пры гэтым прававыя працэдуры дзейнічаюць не ўсюды: напрыклад, у В’етнаме беларускага добраахвотніка Васіля Верамейчыка спецслужбы проста перадалі Беларусі без экстрадыцыйнага працэсу.

Ён таксама нагадаў, што былі выпадкі, калі Расія без афіцыйных працэдур проста дастаўляла людзей да мяжы з Беларуссю.

Што да краін для сустрэч з роднымі без шэнгенскіх візаў, то Міхалевіч раіць разглядаць Чарнагорыю ці Албанію, якія ўваходзяць у НАТА, імкнуцца да ўступлення ў ЕС і пры гэтым з’яўляюцца бязвізавымі для беларусаў.

Марозаў: Беларусь працягвае злоўжываць механізмамі Інтэрпала

Дарадца Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў пералічыў дзяржавы і тэрыторыі, куды не варта ехаць праз рызыку палітычнага пераследу.

Найбольш небяспечнымі з’яўляюцца:

  • Расія, Азербайджан; краіны Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан), а таксама Пакістан, Індыя, Кітай;
  • непрызнаныя тэрыторыі (Прыднястроўе, Абхазія, Паўднёвая Асеція, «ДНР/ЛНР», Крым);
  • Венесуэла, Паўночная Карэя, Тайланд, В’етнам, Шры-Ланка; Куба, Лаос, Сірыя, Камбоджа;
  • краіны, дзе рызыка ўзрастае праз двухбаковыя пагадненні: Сербія, ААЭ, М’янма, Замбія, Зімбабве, Афганістан, Іран, Ірак.

Марозаў падкрэслівае, што спісы не з’яўляюцца вычарпальнымі, бо Беларусь працягвае злоўжываць Інтэрпалам, таму выпадкі затрымання здараліся нават у адносна «бяспечных» краінах.

Ён таксама называе «шэрую зону» — краіны, дзе масавых экстрадыцый у Беларусь не было, але прававыя падставы або практыка супрацоўніцтва са спецслужбамі існуюць: Грузія, Турцыя, Егіпет, Манголія, Марока, Саудаўская Аравія, Мексіка, Катар.

Асобна адзначаецца, што двухбаковыя пагадненні аб прававой дапамозе Беларусь мае са Шры-Ланкай, В’етнамам, Турцыяй, Манголіяй, ПАР, Іранам і Сербіяй; перамовы ідуць з Індыяй, Ганконгам і Егіптам.

Што да краін, дзе можна сустракацца з роднымі, Марозаў папярэджвае: найбольш надзейныя — краіны ЕС, ЗША, Вялікабрытанія, Канада. Больш даступныя, але рызыкоўныя — Грузія, Турцыя, краіны Балкан.

Што рабіць у выпадку праблем

«Найперш трэба заставацца спакойным, патрабаваць адваката і перакладчыка, не падпісваць дакументы, якіх вы не разумееце. Варта загадзя мець «надзейную асобу», якая ведае ваш маршрут і зможа паведаміць пра сітуацыю звонку. Асабліва тым, хто атрымаў статус уцекача ў Еўропе, варта мець засведчаныя копіі дакументаў з перакладам на англійскую ці іншую мову краіны. Лепш захоўваць іх і ў воблаку, і ў папяровым выглядзе».

Марозаў таксама раіць загадзя мець кантакты мясцовых праваабаронцаў і юрыстаў, наладжваць бяспечныя каналы сувязі, выкарыстоўваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю, захоўваць дакументы ў аблоках.

«Вельмі важна як мага хутчэй паведаміць пра сітуацыю ў праваабарончыя арганізацыі ці Офіс Святланы Ціханоўскай. Часам аператыўная інфармацыя і сігнал вонкі становяцца вырашальнымі».

Каментары3

  • .
    26.08.2025
    Давайце знойдзем беларускае слова замест "кейс".
    Кейс са злоўжываннем кейсамі - тыповы для кейса правінцыйных менеджараў-неафітаў, задача якіх падкрэсліць свой нібыта элітарны прафесіянальны слэнг.
    Але ж мы ведаем, што сапраўдная элітарнасць - у беларускіх словах ;)
  • Hryb
    27.08.2025
    ., vypadak, sprava, tečka, praces...
  • Ганулька
    27.08.2025
    Не сидится людям в Евросоюзе. Хотя мест для отдыха предостаточно. Хоть теплые моря, хоть холодные.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by10

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў заўважылі вялікую чаргу2

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»15

Паміж Карлсанам і «Чорным люстэркам»: выходзіць новы беларускі дэтэктыў для дзяцей2

Як Лукашэнка дапамагае Расіі гандляваць алмазамі ў абыход санкцый — новае расследаванне «Белпол»3

Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 12, сярод іх трое дзяцей3

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя3

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады47

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

Беларуска Дар'я расказала, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by10

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць