Свет

Трамп пераканаў Орбана не перашкаджаць уступленню Украіны ў ЕC — СМІ

Паводле яго, гэта ўжо паўплывала на дынаміку абмеркавання пытання.

Фота: Mark Wilson/Getty Images

Прэзідэнт ЗША пераканаў прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана зняць пярэчанні супраць уступлення Украіны ў Еўрапейскі Саюз, паведаміла Politico крыніца ў дыпламатычных колах.

Паводле яго, гэта ўжо паўплывала на дынаміку абмеркавання пытання. 

Яшчэ два еўрапейскія дыпламаты адзначылі ў размове з выданнем, што «тупіковая сітуацыя» з членствам Кіева ў ЕС будзе пераадоленая ў найбліжэйшыя месяцы, улічваючы ціск, які аказваецца на Будапешт.

Трамп правёў тэлефонную размову з Орбанам пасля сустрэчы ў Белым доме з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі 18 жніўня. 

Як адзначалі крыніцы Bloomberg, Трамп хацеў высветліць, чаму Будапешт блакуе ўступленне Украіны ў ЕС

Са слоў суразмоўцаў агенцтва, еўрапейскія лідары папрасілі прэзідэнта ЗША выкарыстоўваць свой уплыў на Орбана, каб той перастаў перашкаджаць сяброўству Украіны ў ЕС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт19

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт19

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць