Здарэнні22

Кур'ер махляроў падмануў і ахвяру, і сваіх наймальнікаў

У міліцыю звярнулася 84-гадовая жыхарка Гродна, якая стала ахвярай махляроў. Яна паведаміла, што пасля тэлефоннай размовы з ілжэміліцынерамі, якія сказалі ёй, што неабходна задэклараваць зберажэнні, перадала прыбыламу пасыльнаму каля 65 тыс. рублёў.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку Гродзеншчыны ўстанавілі асобу кур’ера. Ім аказаўся 19-гадовы жыхар суседняй краіны, які па заданні куратара напярэдадні прыехаў у Беларусь для падпрацоўкі, паведамляе прэс-служба МУС.

Маладога чалавека затрымалі ў Гомелі, у яго было канфіскавана амаль 30 тыс. Астатняе ён патраціў на асабістыя патрэбы, бо не збіраўся аддаваць выкрадзенае наймальнікам.

Следчыя завялі крымінальную справу за махлярства. Фігуранту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Правяраецца яго датычнасць да іншых аналагічных злачынстваў.

Каментары2

  • Оля
    27.08.2025
    Руссо туристо публико морале
  • Вольга
    27.08.2025
    Гэта будзе вялікае свята, калі НН замест сарамлівага ментоўскага "гражданін соседней страны" нарэшце напіша - расеец. Дачакацца бы.

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць