Грамадства66

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку

Тыкток-канал аб падарожжах зняў агляд на новую лакацыю для адпачынку ў Шышках. Людзі не разумеюць, чаму так дорага.

Фота: shishki.info

Канал belarus360 у тыктоку распавёў пра домікі на вадзе ва Уздзенскім раёне. Лакацыя адкрылася толькі ў лістападзе. 

Домікі з вялікімі панарамнымі вокнамі размешчаны на беразе возера, унутры два пакоі: на першым паверсе гасцёўня і санвузел, а на другім — спальня з вялікім ложкам. 

Пры гэтым кухні і халадзільніка ў доміку няма: есці прыйдзецца ў двух рэстаранах на тэрыторыі комплексу. Адпачынак у такім доміку са сняданкам 800 рублёў у суткі. Лазня, спа, масаж і актыўны адпачынак — толькі за дадатковы кошт.

@belarus360

Дорого или нормально за такой отдых?

♬ Breathing Peace - oligarwil

Відэа набрала ўжо мільён праглядаў і больш за 2000 каментароў. Гледачы шакаваныя такой цаной за домік у Беларусі.

«Дзеткі, вы там зусім ці што? За 800 у суткі я ў трохзоркавым гатэлі на Мальдывах адпачну».

«Ну я наогул не разумею, за што такія грошы? Ні лазні, ні сауны, ні басейна! Сядзі і глядзі на маркотнае возера і чакай сонца за 800 рублёў».

«Прабачце, але Мальдывы за 5000 рублёў 10 дзён гучаць як быццам лепш».

«1000$ адпачыў у Грузіі цэлы тыдзень на беразе мора. 800 рублёў? Вы жартуеце, гэта нерэальна дорага».

«Гэта значыць трое сутак гэтага маркотнага адпачынку са сняданкам роўна пуцёўцы «ўсё ўключана» на моры. Брава, геніяльна».

«Я зразумела, што не стамілася».

Людзі дзеляцца, што за куды меншыя грошы можна злётаць на мора або адправіцца ў польскія горы. Іншыя каментатары пішуць, што гэты дом адпачынку пабудавалі відавочна не для простых беларусаў. А хтосьці мяркуе, што ўладальнік проста вырашыў адбіць выдаткі за год.

Дарэчы, калі верыць агрэгатару Holiday.by, сапраўды можна злётаць на Мальдывы за 5500-6000 рублёў на сем дзён, праўда, у не самыя лепшыя гатэлі і з вылетам з Масквы.

Дарэчы, мяркуючы па інфармацыі на сайце комплексу, домік на вадзе ўсё ж каштуе крыху танней — 600 рублёў без ПДВ. Але ёсць у Шышках прапанова і за 800 рублёў — гэта экадом, які стаіць на аддаленні на востраве.

Каментары6

  • Лол
    11.11.2024
    А из развлечений что, покормить комаров?
  • Ёсік
    11.11.2024
    Шаноўны пісарчукоў, вось навошта шэраговаму спажыўцу гэтая інфармацыя: домік на вадзе ўсё ж каштуе крыху танней — 600 рублёў без ПДВ. Напішыце, што 720, каб ён не ламаў сабе глузды. Бо ўсё роўна ён са сваёй кішэні ці карткі да 600 рублёў дадасць 20% ПДВ, гэта ж не зніжка, а падатак, які закладзены ў тавар альбо паслугу, і мы яго аплочваем.
  • Інсайдэр
    11.11.2024
    Ёсць меркаванне, што ўладальнікі "Шышак" папросту прызвычаіліся да вельмі вялікіх коштаў, якія па кішэні толькі некаторым айці-кампаніям. Напрыклад, вядомая сваімі завышанымі заробкамі "Таргетпроцэс" Міхаіла Дубакова ездзіць туды амаль штогод.

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?17

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай2

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць