Эканоміка33

У Целяханах прадаюць завод, на якім выпускаліся беларускія лыжы

У Івацэвіцкім раёне на аўкцыён паўторна выставілі Целяханскі завод сталярных вырабаў, шырока вядомы як айчынны вытворца лыжаў. Заснаванае яшчэ ў савецкія часы прадпрыемства назбірала вялікія даўгі і цяпер не можа працаваць нармальна, нягледзячы на шматгадовыя спробы аздараўлення.

Таргі прызначаныя на 5 верасня 2025 года, а заяўкі прымаюцца з 20 жніўня да 4 верасня. Гэтай вясной завод ужо хацелі прадаць за 2,08 мільёна рублёў, цяпер жа кошт павялічылі да 2,456 мільёна. Але паколькі таргі ідуць на паніжэнне, то ўжо цяпер мінімальная цана складае 1,372 мільёна.

Гісторыя завода пачалася яшчэ ў 1950-х. У 1974 годзе на базе будаўнічага ўчастка ў Целяханах адкрыўся цэх дрэваапрацоўкі, які ў 1980 годзе ператварыўся ў самастойны завод сталярных вырабаў. Асноўнай прадукцыяй былі сталярныя тавары і вядомыя на ўсю краіну лыжы.

У часы незалежнасці завод паступова занепадаў, апошнія 10 гадоў рабілася некалькі спроб яго выратаваць, але нягледзячы ні да што да красавіка 2025 года даўгі заводу дасягнулі 2,85 мільёна рублёў, з іх амаль 80 % былі пратэрмінаваныя. Таму суд Брэсцкай вобласці пастанавіў прадаць завод разам з абсталяваннем, сыравінай і гатовай прадукцыяй, і да канца сакавіка 2026 года прадпрыемства павінна знайсці новага ўладальніка.

Першыя таргі прайшлі 26 траўня, але пакупніка тады не знайшлося.

Каментары3

  • даведка
    27.08.2025
    Очередной безумный прожект Лукашенко, вылившийся в многомиллионные долги.
  • Сымон
    27.08.2025
    Што так? Крывавыя грошы з Расеі за выраб скрыняў для снарадаў не выратавалі? На мадэрнізацыі грошаў вертыкальшчыкамі распілаваная процьма, але лукашэнка FISHER так і не змяніў
  • даведка
    27.08.2025
    Зато как хвалило, как хвалило те лыжи БТ... )))

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі24

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек6

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу55

Грамадствадапоўнена55

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць