Грамадства

У Мінску банкрутуе кампанія, якая 20 гадоў займалася сацыялагічнымі і маркетынгавымі даследаваннямі

Эканамічны суд Мінска завёў справу аб банкруцтве ТАА «Цэнтр сістэмных бізнес-тэхналогій Саціа». Гэта кампанія займалася сацыялагічнымі апытаннямі, маркетынгавымі даследаваннямі, а таксама была арганізатарам конкурсу «Брэнд года», піша Office Life.

Мяркуючы па даных, агучаных у судзе, фінансавая сітуацыя ў «Саціа» — практычна бязвыхадная. Яе крэдыторская запазычанасць ацэньваецца больш чым у 1,46 млн рублёў, прычым звыш 1 млн — доўг перад ФСАН. А актываў — менш за 160 тыс.

Прыватнае прадпрыемства «Саціа» было зарэгістравана ў Мінску ў 2003 годзе. Яго стваралі пад арганізацыю і правядзенне нацыянальнага конкурсу «Брэнд года». У кампаніі былі і іншыя буйныя праекты. Напрыклад, міжнародная канферэнцыя Advancedbranding, ініцыятыва «За сацыяльную адказнасць бізнэсу» і іншыя.

Кампанія таксама займалася навучаннем персаналу, рознымі сацапытаннямі па замовах бізнесу, праводзіла маркетынгавыя даследаванні. На працягу першых дзесяці гадоў яе ўзначальвала Жанна Грынюк, але ў 2013 годзе яна пайшла з жыцця пасля цяжкай хваробы.

У 2016 годзе кампанія «Саціа» разам з конкурсам «Брэнд года» была прададзена міжнароднаму холдынгу CIVITTA. І цяпер адным з яе заснавальнікаў з'яўляецца ТАА «Сівіта БіУай». Кіраўніцтва холдынгу тады абяцала захаваць і кампанію, і конкурс.

Суд адкрыў у дачыненні да «Саціа» конкурсную вытворчасць. Верагодна, рашэнне аб ліквідацыі кампаніі будзе прынята ўжо ў лістападзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць