Грамадства22

У каталіцкую духоўную семінарыю ў Гродне сёлета паступіла рэкордная колькасць хлопцаў. Чвэрць — з усходніх абласцей

У Гродзенскай міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі — адзінай у Беларусі, дзе рыхтуюць каталіцкіх святароў, — 12 жніўня прайшлі ўступныя экзамены. Па здымках, апублікаваных біскупамі і дэканатамі, стала вядома, што сёлета прынялі 11 новых студэнтаў, піша Katolik.life.

Гэта новы рэкорд апошніх гадоў: летась было 10 абітурыентаў, а два гады таму — толькі 4. Вядома, што сярод залічаных — хлопец з парафіі ў Іўі. Ажно трое з усходняй часткі Беларусі, што незвычайна: двое — з Гомеля, а адзін з Бабруйска.

Біскупы адзначаюць, што прыезд кандыдатаў з рэгіёнаў, дзе даўно не было новых семінарыстаў, — важная падзея. Яны заклікалі вернікаў маліцца за гэтых хлопцаў, каб тыя захавалі сваё пакліканне і дайшлі да святарства.

Каментары2

  • фсб-"рпц" не кананічны у Беларусi
    13.08.2025
    зусім не здзіўлены , фсб-"рпц" (не кананічны у Беларусі) , вядзе генацыд - джыхад супраць усяго беларускага - украінскага і г.д
  • Федзя
    14.08.2025
    Это очень хорлшо, до людей начало доходить что РПЦ и ФСБ, это одно и тоже.

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя19

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»3

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў14

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя19

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць