Грамадства22

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся

Каталіцкі актывіст Арцём Ткачук адрэагаваў у фэйсбуку на заяву былога пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску ксяндза Уладзіслава Завальнюка, якой той упершыню за год пракаментаваў сваё звальненне.

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк

«Шкада апошняй заявы ксяндза Уладзіслава. Усе разумеюць што «на пенсію адправілі па загадзе звыш». Але ж усё-такі казаць, што «адлучылі ад алтара, адпраўлення святой Імшы, ад Касцёла, душпастырства — разумей, ад народа» — прынамсі несправядліва.

Вядома, што кс. Уладзіславу прапаноўвалі варыянты. Добрыя варыянты. Аднак сілай святара на парафію не завязеш.

Шкада, што ў Беларусі некаторыя святары дзесяцігоддзямі кіруюць адной і той жа парафіяй. Гэта зрастанне часта прыводзіць да сумных сітуацый», — напісаў Арцём Ткачук.

У каментарах ён удакладніў, што «добрым варыянтам», які прапаноўвалі Уладзіславу Завальнюку была парафія ў Ракаве.

Каментары2

  • Жвір
    05.08.2025
    Ракаў - цудоўны гарадок, з возерам і лебедзямі. Там людзі трымаюць кароў і вараць добры самагон, можна набыць і малака, і гарэлкі. Там невялічкі кірмашык, які працуе з раньняга раньня й зачыняецца ўжо а першай палове дня. Там санаторый "Іслач", які некалі быў на балянсе КДБ і лічыўся падведамственным. Ну, пра елкі ды хвоі не кажу, іх там ёсьць... Касьцёлу там ня бачыў, і ня чуў...
  • Сяржук
    05.08.2025
    Жвір , там ёсць мураваны касцёл Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка), пабудовы пачатку ХХ стагоддзя.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць