Грамадства44

Цяпер электрасамакаты і веласіпеды трэба рэгістраваць. Якія і як гэта зрабіць?

Новыя правілы будуць дзейнічаць з наступнага месяца.

З 1 верасня ў Беларусі ўступаюць у сілу змены ў Правілах дарожнага руху, якія тычацца веласіпедыстаў, карыстальнікаў электрасамакатаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ). Як рэгістраваць тыя веласіпеды і самакаты, якія трапяць у катэгорыю транспартных сродкаў, расказалі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, піша Office Life.

Цяпер чалавека, які едзе на СПМ, перакваліфікуюць з пешахода ў веласіпедыста. Пры гэтым, калі такі самакат мае максімальную канструктыўную хуткасць вышэй за 25 км/г і масу больш за 35 кг, прыйдзецца пацвердзіць тып транспартнага сродку, аформіць на яго электронны пашпарт і зарэгістраваць у ДАІ.

Выключэннем стане выкарыстанне самаката ці веласіпеда на дарогах без удасканаленага пакрыцця ў светлы час сутак па абочыне дарогі або пры яе адсутнасці па праезнай частцы дарогі не далей метра ад яе правага краю.

Для атрымання электроннага пашпарта сродак павінна адпавядаць тэхнічным патрабаванням, устаноўленым Мытным саюзам. Гэта азначае, што самакат ці ровар павінен быць аналагам мапеда або матацыкла і мець такія элементы, як люстэрка задняга выгляду, спідометр, паваротнік, сігнальныя агні і іншыя канструктыўныя элементы.

Калі вы купілі СПМ, які фактычна з'яўляецца транспартным сродкам, і ў вас ёсць дакументы, якія пацвярджаюць яго адпаведнасць стандартам, вы можаце ўжо цяпер звярнуцца па атрыманне электроннага пашпарта і зарэгістраваць прыладу ў ДАІ. Рэгістрацыя ў ДАІ абыдзецца ў 2 базавыя велічыні (84 рублі).

У іншых выпадках трэба звярнуцца ў лабараторыю для вызначэння катэгорыі вашага транспарту. Да 25 жніўня на сайце Дзяржстандарту з'явіцца спецыяльная ўкладка з памяткай, якая дапаможа самастойна высветліць, ці адносіцца ваш СПМ да транспартных сродкаў і ці трэба вам праходзіць перакваліфікацыю. Колькі будзе доўжыцца працэдура праверкі і яе кошт, пакуль не ўдакладнілі.

Каментары4

  • Барадзед
    13.08.2025
    У меня два велосипеда на ходу и два в разобранном виде. Мне все это богатство в ГАИ регистрировать? Дебилы какие-то придумывают эти правила. Как они себе это представляют в стране, где по дорогам ездят автомобили без техосмотра? Кому оно надо?
  • Барадзед
    13.08.2025
    Вот если бы продавец уладил все эти формальности и после уже продавал велосипед с документами.
  • Осталось надеть электронные ойшейники
    13.08.2025
    И всех на МТЗ

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын37

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely12

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын37

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць