Свет22

Трамп анансаваў падпісанне мірнай дамовы паміж Азербайджанам і Арменіяй сёння ў Белым доме

«Гэта будзе гістарычны дзень для Арменіі, Азербайджана, Злучаных Штатаў і ўсяго свету», — падкрэсліў Трамп.

Нікол Пашынян і Ільхам Аліеў. Фота: Ramil Sitdikov/Photohost Agency/Anadolu via Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра запланаванае падпісанне мірнага пагаднення паміж Азербайджанам і Арменіяй, якое павінна адбыцца ў пятніцу, 8 жніўня, у Вашынгтоне. Пра гэта ён паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth.

Паводле яго слоў, ён з нецярпеннем чакае цырымоніі, прысвечанай «рамачнаму мірнаму пагадненню» лідараў абедзвюх краін. Ён адзначыў, што ўжо ў пятніцу сустрэнецца ў Белым доме з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам для ўдзелу ў гістарычным саміце, накіраваным на дасягненне доўгачаканага міру, піша News.am.

Амерыканскі прэзідэнт таксама падкрэсліў, што канфлікт паміж гэтымі краінамі доўжыўся шмат гадоў, забраўшы жыцці тысяч людзей. Да гэтага часу мноства міжнародных спробаў завяршыць вайну былі безвыніковымі.

Трамп нагадаў, што яго адміністрацыя доўгі час вяла перамовы з абедзвюма бакамі. У пятніцу, падчас афіцыйнай цырымоніі ў Белым доме, кіраўнікі Азербайджана і Арменіі падпішуць пагадненне, якое павінна пакласці канец вайне.

Акрамя таго, Злучаныя Штаты заключаць двухбаковыя дамоўленасці з абедзвюма краінамі, накіраваныя на пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт ЗША выказаў перакананасць, што гэтыя крокі будуць спрыяць поўнаму раскрыццю патэнцыялу рэгіёна Паўднёвага Каўказа.

«Сустрэча Ільхама Аліева і Нікола Пашыняна ў пятніцу ў Вашынгтоне дазваляе зрабіць, прынамсі, адну важную выснову: Расія хацела быць адзіным арбітрам паміж Арменіяй і Азербайджанам у канфлікце вакол Нагорнага Карабаху, але ўварванне ва Украіну падарвала пазіцыі Масквы ў рэгіёне, і цяпер лідары дзвюх краін хочуць бачыць на яе месцы Амерыку», — дадае Бі-бі-сі.

Каментары2

  • Имя
    08.08.2025
    Трамп, уже без дураков,заработал Нобелевскую премию мира.
  • ЗША адчынілі станы для ўсяго сьвету
    08.08.2025
    Имя, Я хачу засяродзіцца на станах. Цягам 40 гадоў станы былі загнаныя ў кут двума дэспатычнымі імпэрыямі — маскоўскай і камуністычнай Хань. Гэты рэгіён — адзін з найбагацейшых у сьвеце; яны маюць усё. Што мае Таджыкістан? Ніхто ня ведае. Ніхто не капаў у Таджыкістане. Магчыма, яны валодаюць 90% усёй нафты на плянэце — мы проста ня ведаем.

    Але што мы дакладна ведаем — да сёньня яны маглі экспартаваць толькі праз драпежныя маскоўскую і камуністычную Хань дэспатычныя імпэрыі. ЗША адчынілі станы для ўсяго сьвету.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць