Грамадства1111

Ці паладзіў Ціханоўскі з Вячоркам?

«Характар у яго, вядома, выбуховы».

Святлана і Сяргей Ціханоўскія на акцыі ў Варшаве, 27 чэрвеня 2025 года. Фота: Офіс Ціханоўскай

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» расказаў, як у яго складваюцца адносіны з Сяргеем Ціханоўскім.

«Нармальныя, працоўныя [адносіны]. Характар у яго, вядома, выбуховы. Ён зараз вельмі заняты — пяць гадоў назапашваў ідэі праектаў, паездак і зараз залпам пачынае іх рэалізоўваць. І яму паўсюль трэба дапамога. А ў нас проста няма такога рэсурсу чалавечага, каб усе ідэі дапамагчы яму рэалізаваць. Але дапамагчы трэба, таму што ён — магутны інструмент барацьбы з рэжымам. Зараз ён хоча праехаць па ўсіх дыяспарах», — расказаў Вячорка.

Ён адзначыў, што для Ціханоўскага выступае «дакладна не дарадцам».

«Хутчэй, кантактам для вырашэння тых ці іншых праблем. Думаю, што час расставіць, ён зойме нейкую нішу.

Яму падабаецца статус першага джэнтэльмена, але ўсё роўна ў душы ён рэвалюцыянер, і яму, здаецца, не хапае прасторы ў выгнанні. І тым больш не хапае прасторы ў межах дэмакратычных інстытутаў. І ён хоча больш рабіць кантэнту, менавіта на Беларусь, з беларусамі».

Чытайце цалкам: Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Каментары11

  • Назіральнік
    06.08.2025
    А ці ёсць сумесны фотаздымак Вячоркі і Ціханоўскага? Вось вам і адказ
  • Курціз'еншчык Друз
    06.08.2025
    Назіральнік , што вы сабе дазваляеце, яны ж не геі ? Хаця, пра жонку Франака Вячоркі чутна не было...
  • Coн
    06.08.2025
    Не смяшыце людзей. А то б ён адказаў праўдзiва.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію76

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць