Грамадства11

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу

Жыхары Жодзіна паднялі пытанне аб даступнасці планавай медыцынскай дапамогі. Нагодай стала гісторыя гараджанкі, якая сутыкнулася з доўгім чаканнем лячэння ў дзённым стацыянары, піша Ex-press.live.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: zhcgb.by

«Хачу падняць пытанне па медыцыне. У мяне ўзнікла неабходнасць падлячыцца. Мінскі кардыёлаг парэкамендаваў кропельніцы. Да доктара ў Жодзінскай паліклініцы я звярнулася 11 ліпеня. Мяне запісалі на дзённы стацыянар толькі на 22 верасня. Чарга — 2,5 месяца. Пытанне да галоўнага ўрача ЦГБ: ці можна пашырыць дзённы стацыянар, калі ў людзей ёсць патрэба ў лячэнні і прафілактыцы захворванняў?» — запыталася гараджанка ў гарадскім чаце.

У адказ на зварот Жодзінская цэнтральная гарадская бальніца дала афіцыйны каментар:

«У рамках дзённага стацыянара аказваецца планавая медыцынская дапамога. Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2023 года ўстаноўлены тэрмін яе чакання — не больш за 90 рабочых дзён. Пры неабходнасці экстраннай дапамогі пацыента шпіталізуюць у стацыянар. Таксама паведамляем, што з 1 жніўня дзённы стацыянар ЦДБ, размешчаны ў паліклініцы, будзе працаваць у дзве змены».

Аднак гараджане мяркуюць, што галоўная праблема — не ў памяшканні або абсталяванні, а ў недахопе кадраў:

«У нас не памяшканняў не хапае, а кадраў».

«У нас няма каму працаваць».

Жыхары горада задаюцца пытаннем, якія крокі робяцца для паляпшэння сітуацыі:

«Пытанне тады да ўладаў горада і галоўнага доктара. З чым гэта звязана і што робіцца, каб кадры запоўнілі нішу?»

На гэта пытанне ў Жодзінскай ЦГБ таксама далі адказ:

«З 1 жніўня ў горад для працы ў ЦГБ прыйдуць 11 дактароў і 15 спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй».

Аднак гараджане настроеныя скептычна:

«А колькі спецыялістаў з наяўных сыдзе на 1 жніўня? Не думаю, што моцна нешта зменіцца ў бягучай сітуацыі».

Паводле афіцыйных звестак за май 2024 года, агулам у Жодзіне забяспечанасць кадрамі складае 96,2%, пры гэтым у ахове здароўя — 98,6%.

Каментары1

  • Как в Европе
    31.07.2025
    До Польши еще далековато все равно. Я обратился в больницу в начале мая, а Мне предложили назначить операцию на октябрь. Такие дела

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы71

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі2

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам2

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША3

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка9

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

Генадзь Коршунаў стварыў новую даследчую ініцыятыву — Беларуская сацыялагічная група3

Зніклы 15‑гадовы падлетак мог сысці праз тэлефон4

Мінскі майстар парэкамендаваў берагчы гарызонтаўскія ноўтбукі. Бо ноўт у кітайцаў «скралі», а запчасткі да яго не завезлі2

Абама і Клінтан заклікалі амерыканцаў выходзіць на пратэсты супраць палітыкі Трампа26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы71

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць