Навука і тэхналогіі33

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній

У новым выпуску ТОКу былы палітзняволены і супрацоўнік прадстаўніцтваў буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній у Беларусі Сяргей Шэлег ацаніў якасць лекаў беларускай вытворчасці.

Паводле Сяргея Шэлега, амаль усе лекі, якія выпускаюцца ў Беларусі, з’яўляюцца генерычнымі прэпаратамі — копіямі арыгінальных прэпаратаў, на якія ўжо скончыўся тэрмін патэнтнай абароны. Ён падкрэсліў, што вытворчасць таблеткі — гэта не нешта звышскладанае, і беларускія заводы маюць доступ да тых жа фармацэўтычных субстанцый, што і вядучыя сусветныя кампаніі.

«Адважуся вас запэўніць: тэхналогіі вырабу таблеткі гэта не супертэхналогіі. Фармацэўтычныя субстанцыі — актыўныя інгрэдыенты тых жа таблетак — вядучая кампанія і беларускія кампаніі могуць закупляць у адным месцы», — даводзіць эксперт, але прызнае магчымасць парушэння тэхналогіі вытворчасці на беларускіх прадпрыемствах:

«Прэс, напрыклад, не занадта моцна можа сціснуць таблетку да патрэбнага памеру, ці пакрыць яе [ахоўнай] плёнкай».

Але, як запэўнівае Шэлег, «лекавыя прэпараты, якія вырабляюцца на беларускіх заводах, нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў, што выпускаюцца буйнымі фармацэўтычнымі кампаніямі».

На погляд Шэлега, сутнасць працы фармацэўтычных кампаній не ў тым, каб бясконца вырабляць адны і тыя ж лекі, а ў тым, каб распрацоўваць новыя. І тут, як ён заўважае, зусім іншая размова:

«Беларускія фармацэўтычныя заводы свету не прадставілі ні аднаго новага лекавага сродку [ўласнай распрацоўкі] за ўсю гісторыю існавання. Гэта ўвогуле вялікая рэдкасць».

Як даводзіць эксперт, вынаходніцтвам новых прэпаратаў не мог пахваліцца і Савецкі Саюз.

На пытанне, ці не крыецца прычына гэтага ў недастатковым развіцці навуковых даследаванняў у гэтым кірунку, Шэлег патлумачыў:

«Навука ўжо даўно стала індустрыяй, у якую ўцягнуты гіганцкія сродкі і вялікая колькасць людзей. У Беларусі няма такіх матэрыяльных і людскіх магчымасцяў, каб усё гэта рэалізаваць.

Вы павінны разумець, што ўсе стадыі вывучэння лекавага сродку, якія ўрэшце рэшт прыводзяць да з'яўлення прэпарата для лячэння людзей, займаюць многія гады, на гэта трацяцца мільярды даляраў. Гэта некалькі дзясяткаў бюджэтаў усёй нашай аховы здароўя».

Нагадаем, што 64-гадовы Сяргей Шэлег апынуўся за кратамі за салідарнасць з беларусамі: ён данаціў арганізацыям, якія праз час, заднім днём, былі прызнаныя экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі. 21 чэрвеня 2025 года пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага ён апынуўся ў складзе 14 чалавек, якія былі выпушчаны на волю.

Каментары3

  • Вопрос Шелегу
    28.07.2025
    Чистота таблеточек - нулевая, как и ингридиенты и субстанции - самые дешёвые и несоответствующие зявленному в бамажках (сертификатах).
    Кстати, как Шелег может объяснить, что лаборатории, лет 10 уже, не проверяют ингридиенты и субстанции на соответствие химсостава, по распоряжению сверху, а просто штампуют нужные проверки и разрешения на бумаге ?
  • ZV
    28.07.2025
    Вопрос Шелегу, могу я ответить. Потому что ответственным чиновникам и богатым бизнесменам лекарства доставляют из заграницы, как и питьевую воду французскую для Лукашенко. На всех же наплевали, потому как люди рассматриваются как расходный материал. Они ведь не побоялись организовать и осуществить подрыв минского метрополитена 11 апреля 2011 года, значит и этого не будут бояться. Власть в РБ на самом верху - это сборище преступников.
  • Ох
    28.07.2025
    Как обладатель некого количества хронических заболеваний, могу на своем опыте сказать - за последние лет 30 любые попытки использовния любых бел/укр/рос дженериков из "абсолютно тех же компонентов, не переживайте, только дешевле, берите-берите" приводили к неизменному выводу - их делают из каких-то фекалий. Уж не знаю, техпроцесс виноват или с самых дешевых индийских свалок неликвида эти компоненты.

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў удакладненыя пошліны ў дачыненні да дзясяткаў краін3

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?24

Мінскае «Дынама» вылецела з еўракубкаў4

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў1

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ46

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць