Свет1010

У Трампа выявілі хранічнае захворванне

У прэзідэнта ЗША выявілі хранічную вянозную недастатковасць.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Як паведамілі ў Белым доме, 79-гадоваму Трампу давялося прайсці абследаванне з-за «нязначнага ацёку» ног і сінякоў на адной з рук, піша The Hill.

Прэзідэнт ЗША прайшоў ультрагукавое абследаванне і «комплекснае абследаванне», якое ўключала дыягнастычнае даследаванне сасудаў. Яно пацвердзіла, што Трамп пакутуе на хранічную вянозную недастатковасць.

Гэта захворванне ўзнікае, калі вены ног чалавека не могуць нармальна перапампоўваць кроў да сэрца, што прыводзіць да яе застою, і з'яўляецца распаўсюджаным сярод людзей старэйшым за 70 гадоў.

У Белым доме падкрэслілі, што прыкмет трамбозу глыбокіх вен або артэрыяльных захворванняў, якія могуць суправаджацца закаркаваннем, выяўлена не было. Што датычыцца сінякоў на тыльным баку рукі прэзідэнта ЗША, то яго доктар сказаў, што гэтыя сляды «адпавядаюць нязначным пашкоджанням мяккіх тканак ад частых поціскаў рук».

 Трамп прайшоў комплексны медыцынскі агляд у красавіку, пасля чаго яго доктар напісаў даведку, у якой адзначыў, што прэзідэнт ЗША мае «выдатнае здароўе».

Каментары10

  • Выявілі
    18.07.2025
    Галоу́нае каб не дэменцыю
  • Жвір
    18.07.2025
    Вось, што бывае з тымі, хто п'е Кока-Колу !
  • кастапраў-аматар
    18.07.2025
    Выяўлена хранічная пракрастынацыя на фоне лапідарнай геніяльнасці.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць