Свет11

Прэм'ер Славакіі абяцае блакаваць 18-ы пакет санкцый супраць Расіі, пакуль не атрымае гарантый

«Прашу вас выкарыстаць найбліжэйшыя гадзіны і дні, каб працягнуць дыялог ЕС з урадам Славакіі», — напісаў Роберт Фіца Урсуле фон дэр Ляен.

Роберт Фіца. Фота: AP/ Denes Erdos

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца ў сераду накіраваў ліст старшыні Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен, у якім паабяцаў працягваць блакіраваць ухваленне 18-га пакета санкцый у дачыненні да Масквы, пакуль не атрымае больш канкрэтных гарантый у сувязі з планам ЕС адмовіцца ад расійскага газу пасля 2028 года, піша Бі-бі-сі.

«Прашу вас выкарыстаць найбліжэйшыя гадзіны і дні, каб працягнуць дыялог ЕС з урадам Славакіі […]. І пакуль пытанне не будзе вырашана, Славакія просіць перанесці галасаванне па 18-м пакеце санкцый», — гаворыцца ў лісце, тэкст якога Фіца апублікаваў у X.

«Славацкая Рэспубліка ніколі не падтрымае [стратэгію ЕС] REPowerEU у пастаўках газу, бо гэта нанясе шкоду славацкім дамашнім гаспадаркам і эканоміцы, а таксама яшчэ больш знізіць канкурэнтаздольнасць усяго Еўрапейскага саюза, — піша Фіцо. — Уносячы гэтае прапанаванне, Еўракамісія груба ігнаруе палітычны мандат, зацверджаны Еўрапейскай радай. Мая пазіцыя як прэм’ер-міністра Славацкай Рэспублікі па гэтым пытанні паслядоўная і не павінна нікога здзіўляць».

Па словах Фіцы, Славакія лічыць недастатковымі прапанаваныя Еўракамісіяй гарантыі. «Найлепшым варыянтам было б прадастаўленне Славакіі права, у выглядзе выключэння, выконваць кантракт з «Газпрамам» да завяршэння яго тэрміну дзеяння ў 2034 годзе. Такую ідэю Еўракамісія адхіляе, бо лічыць, што дадзены варыянт падарваў бы сутнасць антырасійскіх санкцый», — падкрэслівае Фіца.

План ЕС па адмове ад расійскага газу не прадугледжвае аднагалоснага ўхвалення, таму Славакія не можа заблакіраваць яго аднаасобна.

Аднак для прыняцця 18-га пакета санкцый супраць Масквы патрабуецца згода ўсіх краін-членаў ЕС, і з-за пазіцыі Славакіі, а таксама Мальты, на сённяшнім пасяджэнні паслоў Еўрасаюза ўхваліць новы пакет не ўдалося. Абмеркаванне перанесена на 18 ліпеня.

Каментары1

  • Прыгадаем
    17.07.2025
    Фіца - лідар сацыял-дэмакратычнай партыі SMER, у мінулым член Камуністычная партыя Чэхаславакіі.

    Любіце ляпіць цэтлікі "крайнеправы", "ультраправы" ці "папуліст" (вельмі часта зусім неадэкватна), а тут пры Фіца чарговы раз не дадалі пра яго партыйную і ідэйную прыналежнасць, якое супадзенне.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць