Свет1313

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх

Пасля выкрыцця некалькі святароў былі пазбаўлены сану, двое збеглі. А палітыкі прапануюць разглядаць сэкс з манахамі як злачынства, але многія лічаць, што віна на манахах.

Wilawan Emsawat Вілаван Эмсават Вилаван Эмсават
Вілаван Эмсават. Фота: The Times

Як піша The Times, у Тайландзе разгарэўся гучны скандал, звязаны з 35-гадовай Вілаван Эмсават (Wilawan Emsawat) пад нікам Гольф. Паводле падазрэнняў паліцыі, яна шантажавала высокапастаўленых манахаў, маючы відэа– і фотадоказы іх палавых сувязяў з ёю.

Вілаван была арыштаваная 15 ліпеня ў сваім шыкоўным доме паблізу Бангкока. Жанчыну абвінавачваюць у адмыванні грошай і атрыманні выкрадзенай маёмасці.

Як паведамляе Цэнтральнае следчае ўпраўленне Тайланда, на пяці тэлефонах, канфіскаваных падчас затрымання, знойдзеныя відэа і фота, на якіх жанчына займаецца сэксам з рознымі манахамі. На некаторых з іх — манаскае адзенне шафранавага колеру.

Паведамляецца, што дзевяць манахаў, сярод якіх былі і настаяцелі вядомых храмаў, былі пазбаўлены сану. Як мінімум двое схаваліся.

Палітычны камітэт Сената прапануе ўнесці змены ў закон, каб прадугледзець крымінальную адказнасць для жанчын, якія маюць палавыя зносіны з манахамі. Гэта выклікала крытыку, бо шмат хто лічыць, што адказнасць павінны несці ў першую чаргу самі манахі.

«Гэты скандал раскрывае сістэму хлусні і крывадушнасці сярод высокага духавенства, — цытуе выданне аглядальніцу Bangkok Post Саніцуда Экачай (Sanitsuda Ekachai). — Жанчыны з даўніх часоў у традыцыйных вучэннях прадстаўляліся як «ворагі духоўнай чысціні манахаў»… І цяпер, калі маральны заняпад духавенства відавочны, адказнасць ускладаюць на жанчыну, а манахі паўстаюць у ролі ахвяраў».

Скандал пачаўся пасля таго, як раптоўна знік Пхра Тхэп Вачырапамок (Phra Thep Wachirapamok), вядомы як Арч — настаяцель аднаго з вядомых храмаў у Бангкоку. У чэрвені ён нечакана пакінуў манаскі сан і ўцёк у Лаос.

Расследаванне паказала, што ў яго былі адносіны з Вілаван, якая сцвярджала, што цяжарная ад яго, і патрабавала 7,8 мільёна бат (каля 240 000 даляраў). Калі настаяцель адмовіўся плаціць, жанчына паведаміла іншым манахам пра сувязь, і ён пакінуў краіну.

Паліцыя знайшла на тэлефонах жанчыны паведамленні і інтымныя відэа з удзелам іншых будысцкіх лідараў, якія будуць аўтаматычна пазбаўленыя сану за парушэнне зароку цноты.

Цяпер следства спрабуе высветліць, ці плацілі яны Вілаван з асабістых сродкаў, ці выкарыстоўвалі грошы храмаў.

Следчыя таксама прадставілі банкаўскія дакументы, згодна з якімі праз рахункі жанчыны за апошнія тры гады прайшло каля 385 мільёнаў бат (прыкладна 11,9 мільёна даляраў). Значную частку гэтых грошай, як сцвярджае затрыманая, яна патраціла на нелегальныя інтэрнэт-гульні.

Некаторыя манахі прызналіся ў адносінах з Вілаван. Паводле адной з версій, яна выходзіла на іх праз сацыяльныя сеткі. Адзін з манахаў сцвярджае, што знаходзіўся з ёй у стабільных доўгатэрміновых адносінах і нават атрымаў ад яе ў падарунак аўтамабіль. Але калі даведаўся, што яна сустракаецца з іншым манахам, і яна пачала патрабаваць грошы — адносіны сапсаваліся.

Кіраўнік следчай групы генерал-маёр паліцыі Чарункіят Панкаеў (Charoonkiat Pankaew) заявіў, што яго каманда будзе аналізаваць кожнае відэа ў пошуках доказаў парушэння манаскага кодэксу.

«Кожны, хто яго парушае, мусіць быць пазбаўлены сану», — сказаў ён. — «Мы хочам захаваць давер грамадства да будызму. Гэта чалавечая слабасць, але ігнараваць яе нельга».

Каментары13

  • Патриарх
    17.07.2025
    Повезло им, у них монахи хотя бы занимаются сексом с женщинами!
  • Чытач
    17.07.2025
    Вираж, ты или между строк читаешь, или головка тебе заменила голову. Она шантажировала и вымогала деньги, то есть занималась преступлением.
  • Жвір
    17.07.2025
    Чытач, гэта яна спакушала бедных манахаў, шантажавала й займалася вымагальніцтвам, а манахі займаліся толькі сэксам, якое ў гэтым злачынства ?

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай125

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць