Свет33

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ужо заўтра можа прапанаваць пасаду старшыні ўрада цяперашняй першай віцэ-прэм'ерцы — міністарцы эканомікі Юліі Свірыдзенка. Заўтра ён сустрэнецца з ёй, каб абмеркаваць фармат і членаў новага Кабінета міністраў, паведамляе «Суспільне» са спасылкай на інфармаванага суразмоўцу з атачэння Зяленскага.

Юлія Свірыдзенка. Фота: Andrea Savorani Neri/NurPhoto via Getty Images

Кандыдатуру дзейнага прэм'ера Дзяніса Шмыгаля могуць разглядаць на пасаду міністра абароны замест Рустэма Умерава, якога будуць намінаваць на пасаду амбасадара Украіны ў ЗША.

Акрамя Шмыгаля, на пасаду кіраўніка Мінабароны разглядаюцца таксама кандыдатуры міністра ўнутраных спраў Ігара Кліменкі і віцэ-прэм'ера — міністра лічбавай трансфармацыі Міхаіла Фёдарава.

На нядаўняй канферэнцыі аб аднаўленні Украіны, якая адбылася ў Рыме, Юлія Свірыдзенка, якая там прысутнічала, казала, што ёй пакуль не прапаноўвалі ўзначаліць урад.

Каментары3

  • Дзея
    14.07.2025
    Нам таксама трэба мяняць хунту Ціханоўскіх, каб зрынуць фашыстоўца Лукашэнку.
  • Калабок
    14.07.2025
    Дзея, добра мяняйце
  • Ваўкалак
    14.07.2025
    Дзея, метадычкі вам трэба мяняць. Трамп больш не лапідарны і не сябар пуціна.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь22

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу33

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь22

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць