Свет1818

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які неўзабаве мае саступіць сваю пасаду Каралю Наўроцкаму, даў інтэрв'ю польскім каналам, у якім паведаміў, што ягоны ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі нібыта нічога не ведаў пра Валынскую трагедыю да таго часу, пакуль ён пра яе яму не расказаў.

Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве. 28 чэрвеня 2025 года. Фота: Andrew Kravchenko/Global Images Ukraine via Getty Image

«Я размаўляў з рознымі прэзідэнтамі Украіны. Ва ўсякім разе, як з прэзідэнтам Парашэнкам, так і з прэзідэнтам Зяленскім. Я не хаваю, што ў мяне заўсёды было адчуванне, што я знаходжу большае разуменне ў прэзідэнта Зяленскага.

Думаю, ён казаў праўду, калі сказаў мне: «Анджэй, я ніколі раней не чуў пра масавыя забойствы, пра забойствы палякаў на заходніх землях Украіны, на Валыні. У школе нас гэтаму не вучылі», — заявіў Дуда.

Прэзідэнт Польшчы лічыць памылковым перакананне ў тым, што веданне складанай гісторыі і зробленых у мінулым злачынстваў з'яўляецца звычайнай з'явай сярод жыхароў Заходняй Украіны.

«Вы ўпэўненыя, што дзядуля выхваляўся сваім унучкам, каля калыскі расказваў, як забіў суседку віламі і разбіў яе дзіця аб хлеў?» — рытарычна спытаў ён.

Каментары18

  • Vv
    10.07.2025
    Як я чытаў, Буры уцек з войску. Стаў дэзерцірам. Так што гэта бандыт. Нармальны не чакаў бы мабілізацыі, а змагаўся. А так мабілізацыя заставіла быць змагацца з камунякамі і стаць бандытам.
  • %
    10.07.2025
    Валынь была - праўда на ўсе 100%. Але, прабачце, у палякаў таксама шмат грахоў.
  • Жвір
    10.07.2025
    Vv, з камунякамі ? Змагаўся ? Прывядзіце прыклад змаганьня з камунякамі, ён беларускіх сялян забіваў, бяззбройных і неабаронных, гэта ягонае змаганьне было.
    Польскі ўрад надаў Бураму статус нацыянальнага героя, палякі ходзяць маршамі на ягоны гонар... Дуда дуе ў дуду.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць