Свет

Украінскаму дэпутату Шаўчэнку выставілі новае абвінавачанне

Па звестках Службы бяспекі Украіны, Офіса Генпракурора і Дзяржаўнага бюро расследаванняў, народнаму дэпутату Украіны Яўгену Шаўчэнку, які ўжо знаходзіцца пад вартай з лістапада 2024 года за дзяржаўную здраду, выстаўлена новае абвінавачанне.

Яўген Шаўчэнка ў Вярхоўнай Радзе Украіны

Следства выявіла, што дэпутат нібыта падманам выманьваў грошы ў адной з украінскіх кампаній, якая закупляла мінеральныя ўгнаенні ў Беларусі. Скарыстаўшыся сваімі сувязямі з беларускім рэжымам, ён штучна ствараў перашкоды для паставак тавараў і патрабаваў хабар у памеры 14,5 мільёна грыўняў (каля 4,5 мільёна даляраў) за «вырашэнне праблемы». Грошы трапілі на рахункі камерцыйнай фірмы, якая належыць ягонаму сыну.

Таксама ёсць доказы, што Яўген Шаўчэнка рэгулярна атрымліваў адкаты за тое, што прапаноўваў іншым украінскім кампаніям доступ да беларускіх квотаў на ўгнаенні.

На падставе сабраных доказаў дэпутату выстаўлена абвінавачанне ў буйным махлярстве (ч. 4 арт. 190 Крымінальнага кодэкса Украіны). 

Яўген Шаўчэнка атрымаў вядомасць як актыўны прыхільнік Лукашэнкі і лабіст яго інтарэсаў ва Украіне. Ён наведваў Беларусь яшчэ ў 2021 годзе, дзе ўдзельнічаў у прапагандысцкіх мерапрыемствах і сустракаўся з Лукашэнкам. Пасля гэтага Шаўчэнку выключылі з фракцыі «Слуга народа».

Кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў пазней прызнаваўся, што ўкраінская разведка выкарыстоўвала сувязі Шаўчэнкі ў вышэйшым кіраўніцтве Беларусі ў сваіх інтарэсах.

Тым не менш, 11 лістапада 2024 года супраць Яўгена Шаўчэнкі завялі крымінальную справу па абвіначаванні ў дзяржаўнай здрадзе. Яму пагражае ад 12 да 15 гадоў зняволення з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці за дзяржаўную здраду.

Справу Шаўчэнкі вядуць следчыя Дзяржаўнага бюро расследаванняў — менавіта гэтая ўстанова мае паўнамоцтвы займацца справамі, у якіх фігуруюць дзяржаўныя чыноўнікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай28

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай28

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць