Свет33

Украінскаму дэпутату Яўгену Шаўчэнку пагражае пажыццёвае зняволенне

Украінскаму народнаму дэпутату Яўгену Шаўчэнку пагражае пажыццёвае зняволенне за дзяржаўную здраду падчас ваеннага становішча. Ён ужо знаходзіцца ў СІЗА з лістапада 2024 года, а цяпер яму выставілі дадатковае абвінавачанне, што можа прывесці да максімальнага пакарання — пажыццёвага турэмнага зняволення з канфіскацыяй маёмасці, піша «Радыё Свабода».

Яўген Шаўчэнка ў Вярхоўнай Радзе Украіны

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны, Шаўчэнка публічна заяўляў пра сяброўства з Аляксандрам Лукашэнкам, а яго выказванні эксперты палічылі шкоднымі для нацыянальнай бяспекі. У іх выявілі прапаганду, скажэнне фактаў, распальванне варожасці і заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Народнаму дэпутату Украіны дадаткова паведамілі падазрэнне аб дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці», — паведаміла прэс-сакратарка ДБР Вольга Чыканава.

Падчас ператрусаў у кватэры і кабінеце Шаўчэнкі знайшлі дакументы, што могуць сведчыць пра незаконныя пастаўкі беларускіх угнаенняў ва Украіну і магчымыя фінансавыя сувязі з беларускімі кампаніямі, якія аплачвалі ягоныя паездкі ў Мінск. Менавіта гэтыя візіты і сустрэчы з Лукашэнкам сталі ключавымі ў справе.

Яшчэ ў 2021 годзе Яўгена Шаўчэнку выключылі з фракцыі «Слуга народа» пасля несанкцыянаванай сустрэчы з Лукашэнкам у красавіку таго года. Партыйнае кіраўніцтва заяўляла, што не давала яму мандата на перамовы з беларускім бокам.

Каментары3

  • бабруйчанін
    13.06.2025
    ?? В Украіне тры гады таму кіраўнік гур Буданоў Гэта наш выведнік пад прыкрыццем ))) І раптам пажыццевае
    Праз год зноў нешта выплыве
    Что в Украіне благО дарэчы і ў рф Беларусі ..ніблага ў лепшым выпадку
    • Барадзед
      13.06.2025
      бабруйчанін, в Украине жестачайше присекают поползновения колхозного режима.
      • бабруйчанін
        13.06.2025
        Барадзед, А чаму дагэтуль Буданаў кіруе гур? )))) АгЭнт двайны мабыць яго жонку атруціл???
        Сення в Украіне да родных дэпутаікі врУкраіны апазіцыйнай офісу Кіева прыйшол мясцовы дбр Як губазік ні абвесткі ні павесткі і як раз дзень народзінаў у аднаго із дзіцяці .Адвакатам ні дазволілі))) Які рэжым??))

Цяпер чытаюць

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку3

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot2

У Шатландыі школьнік знайшоў на пляжы абломкі карабля XVIII стагоддзя

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку3

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць