Грамадства22

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа

Ці сапраўды КДБ падсунуў «Кіберпартызанам» дэзынфармацыю ў выглядзе сфальсіфікаванай базы даносаў КДБ? І ці могуць спецслужбы ўсё ўзламаць і пра ўсё даведацца? На гэтыя пытанні Радыё Свабода адказала прадстаўніца ініцыятывы «Кіберпартызаны» Юліяна Шаметавец.

Юліяна Шаметавец

— У паказанай на гэтым тыдні стужцы АНТ «Спецапэрацыя «Гарпун» пра справу Паўла Бялюціна гаворыцца, што ў здабытую «Кіберпартызанамі» базу дадзеных КДБ быў уплішчаны фальшывы данос Бялюціна на Мікалая Аўтуховіча. Як можна зразумець з тлумачэння КДБ самая тая выцечка базы была маштабнай аперацыяй дэзінфармацыі. Ці можаце вы абвергнуць гэтую версію?

— Я нават не ведаю, як каментаваць, шчыра кажучы, гэтую лухту. Гэта нейкі новы ўзровень казак з боку рэжыму, з боку КДБ. Узлом сайту КДБ, а таксама заявы і даносы, якія там знаходзіліся, гэта, нагадаю, каля 40 000 дакументаў, былі верыфікаваныя журналістамі. То бок журналісты нават тэлефанавалі людзям і высвятлялі, што гэтыя даносы ці нейкія заявы былі напісаныя рэальнымі людзьмі, якія гэта пацвердзілі.

Па-другое, як у прынцыпе можна ўявіць, што КДБ у ноч узлому яго сайту змог сфабрыкаваць 40 000 заяваў. Толькі цяпер, праз некалькі гадоў, пасля таго, як гэта разляцелася па ўсіх СМІ, пасля таго, як яны згубілі шпіёнаў, як яны згубілі давер людзей, якія раней пісалі гэтыя заявы на іх сайт — толькі цяпер яны заявілі, што ўсё гэта сфабрыкавалі толькі дзеля таго, каб дыскрэдытаваць нейкага ноўнэйма. Гэта проста смешна слухаць.

Тады, пасля ўзлому «Кіберпартызаны» абнародавалі тэхнічныя параметры ўзламанай базы дадзеных КДБ. Можам, яшчэ раз прадставіць гэтыя параметры, калі камусьці гэта цікава.

— З'яўляліся звесткі пра тое, што ў здабытай вамі базе былі нестыкоўкі — данос у базе ёсць, каардынаты даносчыка ёсць, а няма такога чалавека па такім адрасе. Ці насамрэч такога не было?

— Я нагадаю, што там былі не толькі даносы, Некаторыя людзі пісалі не па палітычных прычынах, а па абсалютна іншых, побытавых прычынах. І цалкам магчыма, што некаторыя людзі пісалі ад імя іншых людзей. Такія выпадкі, зразумела, былі. Але варта нагадаць, што сам Бялюцін, дарэчы, не адмаўляў таго, што ён пісаў гэты данос на Аўтуховіча. Нават у яго выпадку абвяржэння не было, было пацверджанне.

— Ці есць інфармацыя пра Бялюціна ў іншых інфармацыйных базах, якія маюць «Кіберпартызаны»? Можа пашпарт на іншае імя, можа якая іншая інфармацыя.

— Не, няма. Іншага пашпарту ў яго не было знойдзена. Адзінае, што знайшлі, дык адміністрацыйную справу ў 2020 годзе за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

— У беларускай гісторыі пасля паразаў паўстанняў грамадзянская і палітычная супольнасць аднаўлялася вельмі павольна: людзі асцярожна наладжвалі сувязі, збіраліся, гуртаваліся ў корчмах, у прыватных дамах, у легальных таварыствах. Цяпер ёсць інтэрнэт, мэсэнджэры, сацсеткі. Але ці не робіць іх наяўнасць працэс кансалідацыі нават больш складаным, чым 100 ці 150 гадоў таму? ЧКБ, план «Перамога», «Гаюн» — раскрываць сакрэты ўмеюць не толькі «Кіберпартызаны». Спецслужбы кажуць — мы ўсё можам узламаць, усе сакрэты ведаем ці даведаемся. Праўду кажуць?

— У мяне адваротнае пытанне: а што яны сапраўды ўзламалі? Яны ўмеюць працаваць класічнымі метадамі, кагосьці захапіць, здабыць пароль, залагініцца і потым ужо там далей выцягваць інфармацыю. Але першы крок — гэта заўсёды нейкі фізычны кантакт. Ці яны ўводзяць свайго агента, ці захопліваюць кагосьці, але рэальных узломаў на тэхнічным узроўні мы ніколі не бачылі. Яны нават не могуць абараніць свае сеткі ад «Кіберпартызанаў», а ўжо атакаваць некага — для гэтага патрабуецца іншы ўзровень. І там няма нічога нават блізкага да таго, што ёсць у «Кіберпартызанаў».

Так, яны ўмеюць карыстацца класычнымі мэтадамі спецслужбаў. У іх ёсць рэсурсы, у іх ёсць людзі. Яны адсочваюць інтэрнэт-актыўнасць унутры Беларусі, мы пра гэта заўсёды папярэджваем. І мы на нашым тэлеграм-канале распавядаем, як бяспечна карыстацца інтэрнэтам. І ў Беларусі і за яе межамі. І выкананне гэтых парадаў можа прадухіліць захоп людзей, чым займаюцца спецслужбы.

Зразумела, што трэба быць асцярожнымі, але не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, усё прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа. Яны любяць рабіць выгляд сваёй усемагутнасці, у тым ліку і тэхнічнай. Але насамрэч яны працуюць хутчэй на чалавечых уразлівасцях. Але такой жа была праца спецслужбаў і 100, і 150 гадоў таму.

І зараз ёсць магчымасці, каб бяспечна выкарыстоўваць тэхналогіі супраць рэжыму. Тэхнічна мы іх апярэджваем. Але трэба быць асцярожнымі, не панікаваць і разумець, што галоўныя ўразлівасці — чалавечыя, а не тэхнічныя.

Дарэчы, яны і адносна сябе разважаюць насамрэч гэтак жа. Хаця яны і нават сам Лукашэнка прызнавалі тэхнічны ўзровень «Кіберпартызанаў», але пасля кожнага правалу шукаюць, праз каго інфармацыя выцекла, якая ў іх знайшлася чалавечая ўразлівасць. І прасцей прызначыць вінаватага, чым прызнаць, што каманда непрафесійных хакераў змагла нанесці такую шкоду іх сістэмам.

Каментары2

  • Не делать из мухи слона
    04.07.2025
    Этот режим вообще мало чего может. Во всех отраслях. И это очевидно. Всё развалено. Это режим кэлхов. Если пару сотен умных людей просто перестанут пахать на эту кодлу, она обречена.
  • цыкада
    05.07.2025
    слитая в сеть база данных кгб абсолютна реальна, настоящая и не модифицированная

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА12

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

Маладая актрыса Коласаўскага тэатра, якая зачапіла людзей выказваннем пра беларускую мову, звальняецца15

На трасе пад Мазыром нанеслі эксперыментальную разметку, якая свеціцца па начах ФОТАФАКТ1

Польшча збіраецца даць праязному дакументу статус афіцыйнага пасведчання асобы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА12

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць