Эканоміка11

Памянялі патрабаванні да прысваення дзяржаўнага знака якасці

У Дзяржстандарце расказалі, што згодна з новай пастановай урада, якая ўлічвае практыку 2024 года, змяніўся парадак прысваення знака якасці. Дакумент ужо апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. 

Дзяржаўны знак якасці

Новым дакументам пашырылі спіс тавараў, якія не можа прысвойвацца дзяржаўны знак якасці.

Раней знак якасці не давалі тытунёвым вырабам і вырабам з утрыманнем нікаціну, вадкасцям для электронных цыгарэт, зброі, вайсковай тэхніцы, ГМА-прадукцыі і таварам, у дачыненні да якіх цягам года былі прэтэнзіі з боку дзяржаўных кантрольных органаў.

Цяпер спіс пашырыўся. Знак якасці не будуць прысвойваць таксама:

  • матэрыялам і сыравіне для далейшай прамысловай перапрацоўкі;
  • спіртным напоям;
  • лекам;
  • біялагічна актыўным дабаўкам (БАДам).

Акрамя таго, пастановай уведзена абмежаванне: адзін вытворца можа падаць на знак якасці не больш за тры свае таварныя пазіцыі.

Каментары1

  • даведка
    29.06.2025
    О каких требованиях вообще речь, если этим знаком качества наградили мясные подушечки Брестского мясокомбината с усилителем вкуса, ароматизатором мяса.

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць