Эканоміка11

У Беларусі забаранілі прадаваць два папулярныя брэнды алівак

Дзяржстандарт Беларусі забараніў прадаваць у краіне аліўкі дзвюх вядомых марак — Gusto і Itlv, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства. Прычына — наяўнасць у іх недапушчальнай харчовай дабаўкі. 

Гаворка ідзе пра кансерваваныя пастэрызаваныя аліўкі Gusto, фаршыраваныя ласосем, і непастэрызаваныя аліўкі без костачак Itlv. Вырабляюць іх у Іспаніі.

У абодвух выпадках Дзяржстандарт палічыў, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.

«У выніку праведзеных выпрабаванняў у складзе прадукта выяўленая незаяўленая вытворцам, недапушчальная харчовая дабаўка — кансервант дыяксід серы (Е220)», — гаворыцца ў паведамленнях.

У Gusto гэтага кансерванта знайшлі ў колькасці 39,7±9,1 мг/кг, у Itlv — 80,2±18,4 мг/кг.

Цяпер аліўкі павінны быць выключаныя з продажу.

Каментары1

  • Ёсік
    28.03.2025
    Уласная гандлёвая марка Еўрагандлю.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць