Свет1111

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма

Калі ў 2010-я гады ўсе афіцыйныя мерапрыемствы Пуціна, як правіла, заканчваліся да вечара, то ў сярэдзіне 2020-х у раскладзе першай асобы Расіі ўсё часцей з'яўляюцца нарады, сустрэчы і прэс-мерапрыемствы, якія праходзяць позна ўвечары ці нават глыбокай ноччу.

Уладзімір Пуцін. Фота: AP

Магчыма, многіх здзівіла тое, што сустрэча прэзідэнта Расіі з прадстаўнікамі вядучых заходніх інфармацыйных агенцтваў у сераду пачалася амаль апоўначы — у 23:30. Аднак, як сведчыць аналіз рабочага графіка Пуціна, начная актыўнасць — норма апошніх гадоў.

Так былы журналіст крамлёўскага пула ў адным з інтэрв'ю выданню «Агенцтва» расказаў, што яшчэ ў другой палове 2010-х пра такую звычку не было ніякай гаворкі:

«Нельга было сабе ўявіць, каб нарада па эканоміцы пачынаецца ў раёне 21-й гадзіны. Я з Крамля самае позняе а сёмай вечара сыходзіў, а то і раней, у Нова-Агарове ўсё звычайна было паміж 13 і 17 гадзінамі прыкладна. У Бачаровым ручаі ў Сочы таксама было ўсё ў сярэдзіне дня».

Рэдкія выключэнні з гэтага правіла ў 2010-я гады можна пералічыць па пальцах. Як правіла, яны былі звязаны не з планавымі мерапрыемствамі, а з надзвычайнымі ці міжнароднымі падзеямі. Напрыклад, адной з нямногіх начных рабочых сесій таго перыяду сталі перамовы «нармандскай чацвёркі» па Украіне ў лютым 2015 года, якія зацягнуліся на ўсю ноч. Пагадненне Мінск-2 было выпрацавана толькі пад раніцу.

Згодна з аналізам «Агенцтва», колькасць дзён, калі Пуцін пасля 20:00 праводзіў сустрэчы і нарады, пачала расці з 2022 года.

Так, калі ў 2021 годзе толькі рэдкія афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам Пуціна праводзіліся пасля васьмай вечара, то ў 2022-м яны склалі каля 15%. У 2023-м годзе ўжо кожны чацвёрты дзень з афіцыйнымі мерапрыемствамі заканчваўся позна ўвечары.

Асабліва характэрны рост менавіта глыбока начных падзей — тых, што праходзяць пасля 23:30. Калі ў 2022-м Крэмль расказаў аб трох мерапрыемствах з ўдзелам Пуціна, якія пачаліся каля апоўначы, то ў 2023-м такіх начных сустрэч было не менш за восем.

Рост начной актыўнасці Пуціна шмат у чым супаў па часе з нарастаннем унутраных і знешніх выклікаў для Крамля. Эксперты і інсайдары вылучаюць некалькі тлумачэнняў гэтай з'яве.

Ваенна-палітычныя крызісы

Па назіранні журналістаў, найбольшая колькасць позніх мерапрыемстваў прыпадае на перыяды вострых падзей.

Напрыклад у лютым 2022 года (пачатак баявых дзеянняў супраць Украіны) Пуцін меў больш за 30% дзён з афіцыйнымі сустрэчамі позна ўвечары і ноччу. Гэтаксама было і ў другой палове 2023 года, калі вайна працягвалася, а ўнутрыпалітычная сітуацыя патрабавала павышанай увагі. У кастрычніку 2023 года працоўных дзён з афіцыйнымі мерапрыемствамі пасля 20:00 было 42%.

У 2024-м годзе прэс-сакратар Пуціна Пяскоў адзначаў, што Пуцін «днём і ноччу» атрымлівае справаздачы ваенных і асабіста кантралюе пытанні ў абласцях з вострай сітуацыяй, знаходзіцца ў «штодзённым ці штогадзінным кантакце з главамі рэгіёнаў».

Асабістыя звычкі самога Пуціна

Паводле шэрагу сведчанняў, прэзідэнт Расіі — тыповая сава: ён аддае перавагу працаваць у начны час, калі яго не адцягваюць знешнія кантакты, і часта пераносіць азнаямленне з дакументамі, прагляд зводак і прыняцце рашэнняў на позні вечар ці нават ноч. З цягам часу такі рэжым дня пачаў адбівацца і на афіцыйным раскладзе.

Біялагічны фактар

З узростам у некаторых людзей могуць адбывацца змены ў цыркадных рытмах, якія ўплываюць на рэжым дня. У пажылых людзей (пасля 50-60 гадоў) часта скарачаецца патрэба ў сне — з 7-9 гадзін да 6-7 гадзін у суткі, што можа прыводзіць да павышэння актыўнасці ўвечары.

Акрамя таго, хранічны стрэс і высокая адказнасць, звязаныя з палітычнымі крызісамі, могуць павышаць узровень картызолу і адрэналіну, што перашкаджае нармальнаму сну і зрушвае пік актыўнасці на ноч. У некаторых выпадках парушэнні сну, такія як інсамнія, могуць вымушаць чалавека працаваць у начны час.

У 2020-м годзе Пуцін расказаў журналістам, што часам працуе ў Крамлі да другой гадзіны ночы і тады застаецца там начаваць. А ў верасні 2024-га на сустрэчы з школьнікамі ў сталіцы Тувы Кызыле ў пачатку навучальнага года прызнаўся, што звычайна спіць па шэсць гадзін у суткі, што адпавядае біялагічным асаблівасцям пажылых людзей.

Важна адзначыць, што падначаленым і атачэнню прэзідэнта Расіі прыйшлося адаптавацца да новых гадзін працы. Некаторыя параўноўваюць новы рабочы рытм Пуціна з графікам працы Сталіна, які з канца 1930-х гадоў усё больш стаў праводзіць нарады і сустрэчы позна вечарам і ноччу.

Каментары11

  • .
    19.06.2025
    Чацвёртая версія, амаль сур'ёзная: Пуцін працуе з бункера на Далёкім Усходзе, і ён не "сава", а "жаваранак".
    Баіцца, што бомба прыляціць у Еўропу, занадта блізка да межаў з NATO.
    Напрыклад, розніца паміж Масквой і Магаданам 8 гадзін. Мерапрыемства ў 20:00 па Маскве пачынаецца там у 6:00, у 23:30 па Маскве - там у 7:30.
    Гэта не супярэчыць версіі 1 пра "перыяды вострых падзей" - менавіта таму і баіцца, пералятае, версіі 3 пра парушэнні сну ў старых - прачынаецца і не можа заснуць.
  • Барадзед
    19.06.2025
    Давайте побыстрее, пока украинцы спят.
  • беларус
    19.06.2025
    навошта мне навіны калі працуе путлер? можа яшчэ навіны колькі раз на дзень ён у прыбіральню ходзіць?
    адзінае што я хачу ведаць пра путлера гэта калі ён памрэ ці будзе за кратамі

Цяпер чытаюць

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам3

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай5

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь22

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі33

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства3

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам3

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць