Грамадства77

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза

Калі ў пачатку мая на «Куфры» было ўсяго пяць аб’яў з новымі лялькамі Лабубу, то да 1 чэрвеня іх колькасць павялічылася да 320. Пра гэта прадстаўнікі платформы паведамілі выданню Office Life.

Лабубу на Канскім кінафестывалі. Фота: Raimonda Kulikauskiene / Getty Images

Попыт пачаў расці і на лялькі «з другіх рук», хоць спачатку асноўная ўвага была на новых вырабах.

Калі ў першы тыдзень мая гэтыя папулярныя цацкі шукалі 1596 разоў, то ў перыяд з 2 па 8 чэрвеня колькасць запытаў павялічылася да 10343. На пляцоўцы лічаць, што рост у 6,5 раза за месяц паказвае: трэнд толькі набірае абароты.

Аднак пакуль паспяховых здзелак нямнога — усяго 31 продаж з 5 мая па 8 чэрвеня.

У кампаніі таксама адзначылі, што ў аб’явах цэны пачынаюцца ад 10 рублёў за ляльку, але гэта не арыгінальныя асобнікі. Арыгіналы, па даных аб’яваў, каштуюць ад 200 да 300 рублёў. Ёсць і эксклюзіўныя — цацкі, прывезеныя з Японіі, якія могуць каштаваць да 1200 рублёў.

Раней паведамлялася, што заснавальнік кампаніі Pop Mart, якая выпусціла папулярныя лялькі Лабубу, трапіў у топ-10 самых багатых людзей Кітая на фоне ажыятажу вакол цацак.

Каментары7

  • В Беларуси только одна лабуба!
    13.06.2025
    Лабуба в Беларуси - ОДНА!
    И зовут эту лабубу - лукашенко !
  • Людцы
    14.06.2025
    Нехта прыдумаў чарговую дурасьць для недалёкіх людзей ,каб добра зарабіць і раскручвае… і натуоальна заробіць мільярды на дурнях….
    Дзеці будуць пішчаць “хачу- хачу…” і атупелыя бацькі будуць набываць гэтае г-о з злоснымі пысамі за вялікія грошы ну ж ….. “калі ўсе бяруць, то і нашыя дзеці не горшыя…”
    Кожныя пару гадоў запускаюць нейкія новыя непатрэбствы, прамываюць рэкламаю мазгі дзецям і бацькам і айда бабло стрыгчы… узгадайце колькі усялякага падобнага барахла ўжо было на працягу апошніх 30гадоў…. А няхай бы хто задумаўся што праз год - другі ўсё гэта пойдзе ў сьмецьце і мільёны тон гэтых злосных бязвухіх чабурашак па ўсім сьвеце лягуць ў зямлю ці будуць змытыя ў рэкі і акіяны - будуць забруджваць і так ужо не здаровае атручанае асяродзе а недалёкія людцы будуць хварэць. Колькі тысяч тон тых “бонсьцікаў” ці тых вяртушак ужо нікому не патрэбныя і валяюцца ў зямлі……
  • Максим Дизайнер
    14.06.2025
    Быдло жил, быдло жив, быдло будИт жить.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць