Першая ракетка свету прыляцела ў Берлін, дзе возьме ўдзел у турніры-тысячніку.

Фота з інстаграма Арыны Сабаленкі
У сталіцу Германіі беларуска прыляцела з моднай цацкай-монстрам лабубу. Яе можна пабачыць на сумцы Арыны.
Лічыцца, што лабубу павінна адганяць злых духаў ад уладальніка.
Гэтыя цацкі выпусціла кампанія Pop Mart. Лабубу карыстаюцца шалёнай папулярнасцю, у крамах нават здараліся бойкі за іх. Монстрыкаў чапляюць на сумкі зоркі сцэны і спорту.
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары