Грамадства33

Халезін незвычайна параўнаў Шрайбмана і Чалага

Рэжысёр таксама расказаў, як яны моцна пасварыліся з Сяргеем Чалым.

Мікалай Халезін. Скрын відэа: chestnok_live / YouTube

Госцем новага выпуску ютуб-праекта «ЧастнОК-Live» стаў рэжысёр Мікалай Халезін. Яго папрасілі параўнаць вядомых беларусаў са стравамі. 

Праграмы эканамічнага аглядальніка Сяргея Чалага рэжысёр параўнаў з супам том ям, які ён вельмі любіць. У гэтым супе прысутнічае смак умамі, які не так даўно быў прызнаны за пяты смак акрамя вядомых чатырох — кіслага, салодкага, горкага і салёнага.

«Чалы гэта нейкі том ям для тых, хто любіць. Там вельмі шмат смаку, вельмі шмат таго, што ён дае. (…) У Чалага заўсёды ў эфірах, нават калі табе сумная тэма, ты зноў знойдзеш нешта».

Халезін згадаў гісторыю сваіх адносін Чалым.

«Мы ў фэйсбуку аднойчы пасраліся так, што адзін аднаго паслалі да х****. Па-мойму, толькі не забанілі. Але паслалі цалкам, з асабістымі абразамі», — прычыну сваркі рэжысёр цяпер не памятае.

Па словах Халезіна, пасля гэтай перапалкі яны не камунікавалі некалькі гадоў. Але ўсё змянілася ў 2020-м.

«Настаў 2020 год. Усё там неяк адбываецца. Я бачу Чалага ў нейкай праграме. Бяру тэлефон (ён мяне не забаніў) і яму ў асабістыя пішу: «Сярога, мы з табою пасраліся. Я не памятаю, з-за чаго. Калі я не меў рацыі, то ты мяне прабач. Калі ты лічыш, што ты памыляўся, то я табе ў любым выпадку дарую».

На сваё паведамленне, як згадвае Халезін, ён атрымаў адказ: «Ну што? Пры сустрэчы на піва?» На гэтую прапанову рэжысёр адказаў згодай.

З той пары, як адзначае Халезін, яны з Чалым у цудоўных адносінах.

А вось аналітыка Арцёма Шрайбмана Халезін параўноўвае з пастай з морапрадуктамі. Тлумачыць: з аднаго боку, пасту нельга, бо лішняя вага, а з другога — калі з морапрадуктамі, то прабачаеш сабе.

Ён характарызуе Шрайбмана як чалавека, які «можа рэфлексаваць вельмі спакойна (…) паспрабаваць аргументамі прыйсці да нейкай высновы, якая нікога не будзе раздражняць. (…) Ты слухаеш яго і пагаджаешся, пагаджаешся з аргументамі і прыходзіш да гэтай высновы».

«У яго вялікая можа быць перспектыва як у палітычнага аналітыка. І пры гэтым у яго ёсць тая прывабнасць, якая робіць яго чалавекам, якому давяраеш», — даводзіць Халезін.

Каментары3

  • Ё
    23.05.2025
    “паспрабаваць аргументамі прыйсці да нейкай высновы, якая нікога не будзе раздражняць…. У яго вялікая перспектыва як у палітычнага аналітыка.”
    Так-так хлопцы, гэта ваш агульны узровень пустой гаварыльні, - нікога не раздражняць, усім падабацца, ні за што не адказваць. Сёння адно, заўтра другое. Пена.
  • «Ну што? Пры сустрэчы на піва?»
    23.05.2025
    дык тое фота з гарой піўных бутэлек было праўдай?
  • Факт
    24.05.2025
    Парадаксальна, але нават моцна расейскі Шрайбман больш беларускі, чым Чалы ці Халезін.

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда20

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане былі рашуча настроеныя адстраляць каля мільёна сайгакаў, але жывёлы схаваліся ў Расіі7

У ЗША пачалі збіраць першыя лятаючыя аўтамабілі2

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага8

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў9

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда20

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць