Культура55

Ва ўзросце 40 гадоў памерла мастачка Ніна Маргаева

У Варшаве памерла мастачка Ніна Маргаева, пра гэта напісалі яе сябры. У жанчыны была цяжкая хвароба.

Нейкі час таму Ніна трапіла ў цяжкую сітуацыю, звязаную з нечаканай хваробай. у 2022 годзе яна з 12-гадовым сынам Міронам была вымушаная выехаць з Беларусі ў Польшчу, дзе атрымала статус дадатковай абароны.

У студзені 2023 года ў Варшаве ў Ніны дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС). На дадзены момант гэтая хвароба з'яўляецца невылечнай.

«Я здымаю кватэру, утрымліваю сына і пакрываю ўсе выдаткі на лячэнне. У цяперашні час мой фізічны стан значна пагоршыўся (не магу рухацца без падтрымкі, рукі амаль не дзейнічаюць, худнею), і мне патрэбна дапамога апекуна, якому таксама трэба плаціць», — пісала Ніна ў абвестцы на старонцы Фундацыі «Kawałek Nieba». На дапамогу быў абвешчаны збор грошай.

Ніна Маргаева нарадзілася ў 1984 годзе. У 2007-м скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці «народныя рамёствы» (спецыялізацыя — кераміка).

Яшчэ падлеткам, Ніна пачала актыўна ўдзельнічаць у мастацкіх выставах і пленэрах.

У Мінску Ніна заснавала дзіцячую мастацкую студыю PLOT. Потым арандавала майстэрню і цягам 7 гадоў працавала з дзецьмі і дарослымі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Ніна Маргаева падпісала «Адкрыты ліст дзеячаў культуры і мастацтва супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў».

На мастачку пачаўся ціск, і ў чэрвені 2022 года Ніна была вымушаная з'ехаць з Беларусі з сынам Міронам. У Варшаве запусціла новы праект «Glieba».

У Ніны застаўся 13-гадовы сын.

Каментары5

  • Вадзім
    13.05.2025
    ДрыгваБай, так, яна цяжка перажывала вымушаны ад'езд. Не зусім разумею праўда пра які лагер ідзе гаворка, адразу па прыезьдзе ў варшаву яна ў нас у кватэры трошкі жыла, пасьля знайшла сваю.
  • З пяшчотай і ўдзячнасцю
    13.05.2025
    Вечная памяць! Спачуваем родным.
  • Цяжка
    13.05.2025
    Калі ласка, адкрыйце збор сродкаў, падайце нумар рахунку і кантактныя дадзеныя таго, хто адказны.
    Трэба дапамагчы.

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

Беларус у ЗША стаў рабом без дакументаў і шукае спосаб вярнуцца дадому20

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans9

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

«Самая няўдалая віза для іміграцыі». Ці хвалююцца айцішнікі з-за новага ўказа Трампа?5

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць