Свет

За год беларусы набылі ў Польшчы тры тысячы кватэр

У 2024 годзе грамадзяне Беларусі набылі ў Польшчы каля 3 тыс. кватэр агульнай плошчай амаль 180 тыс. квадратных метраў. Гэта на 60% больш, чым у 2023 годзе, піша Most cа спасылкай на Propertynews.pl.

Усяго ў 2024 годзе замежнікі набылі ў Польшчы 17 330 кватэр, або на 21% больш, чым годам раней. Больш за палову набылі ўкраінцы — каля 9 тыс. — гэта на чвэрць больш, чым у 2023 годзе. Беларусы — на другім месцы.

А вось грамадзяне Германіі сталі радзей укладваць грошы ў жыллёвую нерухомасць у Польшчы: за 2024 год яны набылі аб’екты агульнай плошчай 57 тыс. квадратных метраў, што на 25% менш, чым у 2023 годзе.

Найчасцей замежнікі набывалі кватэры ў Варшаве. За год у сталіцы яны набылі 3535 кватэр, з якіх 3045 набылі фізічныя асобы, а 490 — юрыдычныя. Гэта больш чым на 20% перавышае паказчык папярэдняга года. На другім месцы знаходзіцца Кракаў (1523 кватэры). Далей ідуць Уроцлаў (1491), Лодзь (827), Познань (540), Гданьск (325), Гожаў-Велькапольскі (204), Шчэцін (158).

Сярэдняя плошча кватэры, набытай замежнікамі ў Польшчы, склала 58 кв. метраў. Гэты паказчык істотна не змяніўся ў параўнанні з папярэднім годам.

На думку Барташа Турэка, эксперта кампаніі Hreit, рост цікавасці замежнікаў да набыцця жылля ў Польшчы выкліканы як геапалітычнымі ўмовамі, так і спрыяльнай сітуацыяй у краіне.

— Для многіх людзей ключавымі ўмовамі з’яўляюцца эканамічная стабільнасць, нізкае беспрацоўе, рост заробкаў і больш нізкі, чым у Заходняй Еўропе, кошт жыцця, — адзначыў Турэк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі13

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі23

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць5

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць