Грамадства3232

Ці сапраўды дэлегаты КР адмовіліся праходзіць паліграф? Краўцоў адказвае Жыгару

Прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар сцвярджае, што прапаноўваў праверыць праз паліграф дэлегатаў Каардынацыйнай рады. Але першым ад гэтага адмовіўся сакратар арганізацыі Іван Краўцоў. Што ж адбылося?

Іван Краўцоў. Фота: i.kravtsov / Instagram

На фоне скандала са знікненнем спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар расказаў, што раней прапаноўваў у мэтах бяспекі праверыць сяброў Каардынацыйнай радзе з дапамогай паліграфа.

«Мне проста сказалі: «Прабачце, мы тут адкрыты орган, мы тут нічога, нікога не баімся, ні ад каго нічога не хаваем. І нават калі тут ёсць агенты, няхай яны слухаюць, як мы змагаемся за Беларусь». Мне адразу ж растлумачылі — з гэтай ідэяй нават не прыходзіць. Ну вось, а потым яны здзіўляюцца, што там злівы, тут сітуацыя…», — адзначыў ён у размове з «Еўрарадыё».

Уладзімір Жыгар таксама адзначыў, што былі людзі, якія адразу адмаўляліся ад праверкі на паліграфе. І падкрэсліў, што першым такім быў Іван Краўцоў, які цяпер з'яўляецца сакратаром Каардынацыйнай рады.

«Наша Ніва» папрасіла Івана Краўцова пракаментаваць гэту інфармацыю. Ён пацвердзіў, што Жыгар, будучы ў другім складзе Каардынацыйнай рады, сапраўды падымаў пытанне пра паліграф для дэлегатаў:

«Гэта выклікала абурэнне. Як па мне, гэта класічны спосаб атрымаць уплыў над нейкімі людзьмі. Бо, калі «Белпол» будзе праводзіць такія праверкі, дык усе дэлегаты КР трапяць у залежнасць. Наколькі я ведаю, Святлана Ціханоўская таксама не праходзіла паліграф. Павел Латушка таксама. Ну і пытанне да «Белпола»: яны ўвогуле вераць у паліграф? Я вось заходжу на Вікіпедыю і бачу, што навуковых пацвярджэнняў таго, што гэта працуе, няма. Гэта не з'яўляецца доказам чагосьці».

Іван кажа, што прапанову адхілілі амаль аднагалосна як у другім, так і ў трэцім складзе КР.

Каментары32

  • Satan
    02.04.2025
    Краўцоў.... ён шмат чаго "віціевата" піша. Але я б яго ўвогуле нікуды ня пусціў. І ня трэ паліграфа. Асабліва ня здзіўлюся, калі потом з'явяцца доказы аб яго супрацы з якімі-небудзь службамі.
  • Слушнае пытанне
    02.04.2025
    Наколькі я ведаю, Святлана Ціханоўская таксама не праходзіла паліграф. Павел Латушка таксама/
    Харошае аытанне, дарэчы: радстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар прапаноўваў прайсці паліграф Паўлу Латушкау і Святлане Ціханоўскай і яе дарадцам: Лябедзьку, Вячорку, Дабравольскаму і іншым (не памятаю іх прозвішчы)?
  • Тотошка
    02.04.2025
    Вольга, русскомирец любящий Helly Hansen))

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць