Грамадства22

Кіроўца рэйсавага аўтобуса хацеў увезці праз мяжу 450 срэбных манет

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні выявілі ў рэйсавым аўтобусе «Тэрэспаль — Брэст» тайнік з 450 срэбнымі манетамі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Пры праходжанні мяжы 67-гадовы кіроўца заявіў, што не мае тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак падчас надгляду мытнікі знайшлі схаваныя манеты ў ножцы аднаго з сядзенняў.

Пасля выяўлення тайніка мужчына патлумачыў, што яго папрасілі перавезці гэты груз.

Канфіскаваныя манеты накіравалі на экспертызу. Спецыялісты высветлілі, што 364 з іх з'яўляюцца культурнымі каштоўнасцямі, бо іх узрост перавышае 100 гадоў. Агульны кошт калекцыі ацэньваецца ў 105 тысяч рублёў.

Супраць кіроўцы завялі адміністрацыйную справу. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1260 рублёў), а таксама канфіскацыя манет і транспартнага сродку.

Каментары2

  • Малдэр
    28.03.2025
    Ці атрымаў свае срэбныя Іуда, які здаў схованку кіроўцы ў ножцы?
  • Хазарин
    28.03.2025
    Малдэр, "Однако во время досмотра таможенники нашли скрытые монеты в ножке одного из сидений."

    Как из этого текста следует наличие еврея среди таможенников?

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць