Грамадства33

Амаль 30 кілаграмаў. Беларус дзесяць гадоў збіраў манеты: вось колькі ўдалося сабраць

Андрэй пачаў збіраць манеты амаль адразу пасля дэнамінацыі. Канкрэтнай мэты ён не ставіў, было проста цікава, колькі ўдасца адкласці, піша Onliner.

Фота: Onliner

Беларус пачаў збіраць манеты ў 2016 годзе і так захапіўся, што траціць іх будзе толькі цяпер, у 2025 годзе. Мужчына не ставіў канкрэтнай мэты, якую суму трэба назбіраць, але яна выйшла прыстойнай.

«Уласна кажучы, я заўсёды адкладаў драбязу, без нейкай мэты назбіраць на нешта значнае, цікавы сам працэс. У школе гэта былі папяровыя «зайчыкі», якія перад паступленнем у ВНУ патрацілі з сябрамі на забавы і смакоткі.

Ва ўніверсітэце адкладаў драбязу з больш канкрэтнай мэтай: перад выпускам купіць 5-літровую бочачку піва і каб аднагрупнікі на ім пакінулі подпісы ды пажаданні (так і атрымалася: бочачка быў распітая і подпісы сабраныя, цяпер стаіць як сувенір)», — расказаў Андрэй.

Адразу пасля дэнамінацыі і з'яўлення манет у 2016 годзе ў Андрэя пачаўся новы чэлендж. Спачатку ён збіраў манеты па 2 рублі, а дзесьці праз год пачаў збіраць і манеты 1 рубель.

«Зноў жа, глабальнай мэты збору не было, але для сябе гэтак жа вырашыў, што патрачу толькі на нешта значнае. У снежні мінулага года мы з жонкай набылі кватэру, пералічылі манеты і вырашылі на іх набыць новую кухню, таму, на жаль, хутка будзем ад іх пазбаўляцца», — кажа беларус.

На сёння манетамі па 2 рублі Андрэю ўдалося назбіраць 6032 рублі, манетамі па 1 рублю — каля 1800 рублёў. У выніку атрымалася амаль 8 тысяч, якія важаць амаль 30 кг.

«Першапачаткова была адна невялікая скарбонка, збіралі ўсё ў яе, потым, калі манеты перасталі ўлазіць, купілі дзве бляшаныя скарбонкі: адну меншую для 1 рубля, другую большую для 2 рублёў, і працягнулі збіраць ужо паасобна», — дзеліцца Андрэй.

Калі і гэтыя скарбонкі запоўніліся, жонка падарыла калекцыянеру драўляны куфэрак, у які пераклалі манеты па 2 рублі, а манеты па 1 рублю склалі ў трохлітровы слоік.

Каментары3

  • даведка
    05.02.2025
    Я собирал монеты 10 копеек СССР в бутылку от шампанского, так они и накрылись...
  • stuck
    05.02.2025
    Хай палічыць цяпер колькі згубіў, калекцыянер 🤦🏼‍♂️
  • Суповой пакетик
    06.02.2025
    даведка, ну хоть не драным тазом, а бутылкой из-под шампанского! Чем не утешение?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць