Падчас сваёй паездкі ў Мурманск 27 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў на Міжнародным арктычным форуме і адзначыў, што амерыканскія планы займець Грэнландыю маюць «даўнія гістарычныя карані» і не з'яўляюцца «чымсьці экстравагантным».

«Такія планы ў Злучаных Штатаў Амерыкі праявіліся яшчэ ў 60-я гады XIX стагоддзя. Ужо тады амерыканская адміністрацыя разглядала магчымасць анексіі Грэнландыі і Ісландыі, але гэтая ідэя не атрымала тады падтрымку Кангрэса», — заявіў Пуцін.
Таксама ён нагадаў, што ў 1868 годзе амерыканская прэса скептычна ставілася да куплі Аляскі, называючы яе «вар'яцтвам», «ледзяной скрыняй» і «садам белых мядзведзяў Эндру Джонсана» — тагачаснага прэзідэнта ЗША.
«Але сёння набыццё Аляскі, напэўна, ацэньваецца ў саміх Злучаных Штатах зусім інакш — гэтак жа як і дзейнасць прэзідэнта Эндру Джонсана», — сказаў Пуцін.
Таксама ён дадаў, што ў XX стагоддзі ЗША рабілі спробы займець Грэнландыю ў 1910 годзе і пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.
«Падчас Другой сусветнай вайны ЗША размясцілі ў Грэнландыі вайсковыя базы для абароны ад захопу яе нацыстамі. А пасля заканчэння вайны Штаты прапанавалі Даніі выкупіць гэтыя астравы. Зусім нядаўна па мерках сусветнай гісторыі. Словам, гаворка ідзе пра сур'ёзныя планы з амерыканскага боку ў дачыненні да Грэнландыі», — адзначыў Пуцін.
«Таму нічога дзіўнага ў тым, што адбываецца сёння, няма. […] ЗША будуць і далей на сістэмнай аснове прасоўваць свае геастратэгічныя, вайскова-палітычныя і эканамічныя інтарэсы ў Арктыцы», — мяркуе ён.
Да Расіі ж ідэя Дональда Трампа анексаваць Грэнландыю, маўляў, не мае ніякага дачынення і тычыцца толькі «дзвюх канкрэтных дзяржаў» — ЗША і Даніі.
Вэнс заявіў, што Трампа «не хвалюе лямант еўрапейцаў» адносна Грэнландыі
Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя
На выбарах у Грэнландыі перамагла партыя, якая выступае за саюз з Даніяй
За прэтэнзіямі Трампа на Панаму, Канаду і Грэнландыю можа хавацца тонкі перамоўны разлік
Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары