Спорт33

Невядомыя апаганілі статую Уэйна Грэцкі ў Эдмантане

У канадскім Эдмантане падвергнулася акту вандалізму статуя культавай фігуры канадскага хакея — Уэйна Грэцкі, найлепшага бамбардзіра ў гісторыі НХЛ і хакеіста, што мае беларускія карані, піша Championat.com.

Уэйн Грэцкі. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляе ў сацсетках канадскі журналіст Дзін Бландэл, манумент быў абкіданы экскрэментамі. Матывы дзеянняў невядомых асоб застаюцца незразумелымі.

Раней Грэцкі ўжо трапляў пад хвалю крытыкі ў Канадзе праз свае сувязі з экс-прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Менавіта Трамп увёў жорсткія мытныя тарыфы ў дачыненні да Канады і нават прапаноўваў уключыць краіну ў склад ЗША як 51-ы штат.

За сваю кар’еру ў НХЛ Уэйн Грэцкі набраў 2857 балаў (894 шайбы + 1963 перадачы) у 1487 матчах — паказчык, які дагэтуль застаецца недасягальным. Але зараз яго даганяе па закінутых шайбах расійскі форвард «Вашынгтона» Аляксандр Авечкін, які мае ўжо 888 закінутых шайбаў.

Уэйн Грэцкі гуляў за «Эдмантан» у 1978-1988 гадах і зрабіў клуб адным з найлепшых у Нацыянальнай хакейнай лізе. Пры Грэцкі «Эдмантан» чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі, прычым зрабіў упершыню. За дасягненні гульцу паставілі ў горадзе статую.

Каментары3

  • Žvir
    22.03.2025
    Heta nia ich mietad, tut dobra patychnula ūschodam...
  • Ёсік
    22.03.2025
    Мо расейцы ў чаканьні авечкінаўскіх галоў і рэкорду?
  • Прадамо дрот
    22.03.2025
    [Рэд. — Дзякуй, перадалі рэдактару]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта50

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта50

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць