Культура77

На польскім аўкцыёне ўсплыла карціна, якая магла быць выкрадзена нацыстамі з музея ў Гродне

Невялікі партрэт адлюстроўвае прадстаўніка вядомага шляхецкага роду з Міншчыны. 

Партрэт Юзафа Прушынскага працы Карпіса, выстаўлены на польскім аўкцыёне. Фота: Allegro 

На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал Hrodna History.

Карціна была выстаўлена чалавекам з Каліша на найбуйнейшым польскім інтэрнэт-аўкцыёне Allegro. На днях карціну набылі за 2150 злотых (каля 1770 рублёў).

Карціна, выстаўленая на аўкцыёне, гэта паясны мужчынскі партрэт невялікага фармату — усяго 23 на 27 сантыметраў. Надпісы на раме сведчаць, што гэта партрэт Юзафа Прушынскага. Прушынскія — заможны шляхецкі род, які валодаў шматлікімі маёнткамі ў былым Менскім ваяводстве, у тым ліку ў іх уласнасці была Лошыца, якая сёння ўваходзіць у межы сталіцы. 

Партрэт выкананы нейкім М. Карпісам. Адшукаць біяграфію гэтага мастака не ўдалося, але іншы ягоны твор, партрэт Люцыяна Данейкі, напісаны ў 1859 годзе ў Навагрудку, згадваецца ў інвентарнай кнізе Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Сёння гэты твор захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Партрэт Люцыяна Данейкі працы Карпіса ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Фота: Wikimedia Commons

Але партрэт Юзафа Прушынскага мае іншы правенанс. Аўтары канала звязаліся з прадаўцом, але той не ведаў гісторыі карціны.

Надпісы ж на яе раме сведчаць, што ён быў перададзены 20 мая 1924 года ад некага М. Талочкі (тэкст неразборлівы, падобна да M. Tołłoczko — НН) у дар Дзяржаўнаму музею ў Гродне, адкрыты ў 1922 годзе. У савецкі час ён быў ператвораны ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.

Адваротны бок партрэта Юзафа Прушынскага працы Карпіса, выстаўленага на польскім аўкцыёне. Фота: Allegro 
Надпісы на раме партрэта, выстаўленага на польскім аўкцыёне. Фота: Allegro 

Падчас баёў у Гродне ў верасні 1939 года экспазіцыя музея была пашкоджана, супрацоўнікі наводзілі ў ёй парадак.

На раме ёсць інвентарны нумар 82, побач з якім у стылізаванай літары М змешчаны шыфр Б130. Апазнаць гэты інвентарны сімвал пакуль не ўдалося.

Перад нападам нацысцкай Германіі на СССР у 1941 годзе музеі, якія знаходзіліся ў заходняй і цэнтральнай частках БССР, эвакуіраваць не паспелі. З Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея ў Беласток, а потым у Германію было вывезена каля 200 прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 4370 старажытных манет і медалёў, 626 кніг і 45 карцін. 

Пасля вайны савецкая ваенная адміністрацыя ў Германіі перадала БССР каля 15 тысяч музейных прадметаў, якія былі змешчаны ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і Акадэмію навук БССР.

Але, мяркуючы па знаходцы на польскім аўкцыёне, у Беларусь змаглі вярнуцца не ўсе вывезеныя каштоўнасці. Адзіным законным шляхам, якім карціна магла патрапіць з Беларусі ў Каліш, магло быць спісанне партрэта шляхціца з фондаў савецкага музея, але гэта пакуль не знаходзіць пацвярджэння. 

Юрыдычны аспект 

Твор мастацтва, вывезены з музея падчас нацысцкай акупацыі, можа быць прызнаны скрадзенай маёмасцю. Паводле Гаагскай канвенцыі 1907 года і іншых міжнародных пагадненняў, канфіскацыя культурных каштоўнасцяў нацыстамі была незаконнай, і такія аб'екты падлягаюць вяртанню законным уладальнікам.

У 1998 годзе на міжнароднай канферэнцыі ў Вашынгтоне быў прыняты дакумент, які рэкамендуе вяртаць культурныя каштоўнасці, скрадзеныя нацыстамі, іх законным уладальнікам або іх спадкаемцам. Многія краіны і музеі добраахвотна выконваюць гэтыя прынцыпы, нават калі юрыдычна вяртанне не абавязковае.

Купля на аўкцыёне не азначае аўтаматычную законнасць валодання. Калі твор мастацтва быў скрадзены, законныя ўладальнікі (напрыклад, музей або дзяржава) могуць патрабаваць яго вяртання. Калі даказана, што твор быў незаконна вывезены, нават добрасумленны пакупнік можа быць пазбаўлены права ўласнасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Экспертазнаўца
    17.03.2025
    Ці азначае код Б130, што карціна трапіла ў кіпцюры савецкіх акупантаў у 1939 годзе пры захопе польскай Горадні?
  • Žvir
    17.03.2025
    Экспертазнаўца, karcina trapila ū ruki poļskich akupantaū, jakija razdzierbanili Bielarus` razam z rasiejskimi akupantami. Harodnia nikoli nie byla poļskaj na zakonnaj padstavie.
  • CV
    17.03.2025
    Экспертазнаўца, гэта можа быць нумар з Беластоцкага музея

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні13

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ35

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні13

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць