Грамадства66

Лукашэнка атрымаў яшчэ адну расійскую ўзнагароду — «За заслугі ў развіцці парламентарызму»

На гэты раз яго ўзнагародзілі ў Радзе Федэрацыі.

Скрыншот відэа: «Вместе РФ»

Аляксандр Лукашэнка атрымаў вышэйшы знак адрознення расійскай Рады федэрацыі — ганаровы знак «За заслугі ў развіцці парламентарызму».

Паведамляецца, што Лукашэнка ўзнагародзілі за «вялікі ўклад у стварэнне «саюзнай дзяржавы», ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі Расіі і Беларусі».

Узнагароду Лукашэнка ўручыла спікер верхняй палаты расійскага парламента Валянціна Матвіенка пасля яго выступу.

Апошнім часам Лукашэнка калекцыянуе розныя расійскія ўзнагароды. У 2024 годзе ён атрымаў вышэйшы расійскі ордэн Андрэя Першазваннага, якім замежнікаў звычайна ўзнагароджваюць за вернасць Расіі.

Акрамя таго, Лукашэнку ўручылі другую па значнасці ўзнагароду Татарстана, ордэн святога Данііла Маскоўскага ад РПЦ і медаль Следчага камітэта Расіі «За вернасць службоваму абавязку».

Каментары6

  • "парламентарызм" курца
    14.03.2025
    Ордэн за разгон Вярхоўнага Савета і збіццё дэпутатаў, за ператварэнне парламента ў кішэнных балванчыкаў. Вось такі спецыфічны чэкісцкі гумарок.
  • :(
    14.03.2025
    Манкурт.
  • Мх
    14.03.2025
    он герой России и предатель Беларуси, Яшчэ б па беларуску гэта ўсё напісаць.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць