Грамадства77

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда

«Доўгатэрміновага спынення вайны не будзе», — выказвае ўпэўненасць у эфіры «Еўрарадыё» ўкраінскі палітолаг Яўген Магда.

Яўген Магда. Фота: Офіс Ціханоўскай

Што ў выніку перамір'я чакае Полк Каліноўскага? На думку палітолага, паўзу ў баявых дзеяннях уладам Украіны трэба выкарыстаць для больш дакладнага юрыдычнага афармлення замежных добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе палка і Інтэрнацыянальнага легіёна, для таго, каб яны адчувалі сябе больш упэўнена.

Магда сумняваецца, што ў Лукашэнкі атрымаецца сесці за стол перамоваў. Лукашэнка мог бы паспрабаваць «купіць» увагу Захаду, але ў яго гэта не атрымліваецца. Адзінае, што ён мае як рычаг уздзеяння — палітычныя вязні, і, магчыма, ён будзе спрабаваць вызваляць некаторых, каб паказаць сваю гатоўнасць да перамоваў.

Палітолаг лічыць, што ЗША могуць разглядаць варыянт змякчэння санкцый супраць Беларусі, каб вырваць яе з-пад уплыву Расіі. Але Магда не бачыць рэальных сцэнарыяў, як гэта можа адбыцца. Бо і ўзровень залежнасці ад Расіі вялікі, і з заходнімі лідарамі сапсаваныя адносіны.

«Лукашэнка нагадвае чалавека, які па вусы сядзіць у расійскім балоце. І ён жа не барон Мюнхгаўзен, каб выцягнуць сябе самому».

Палітолаг таксама выказаў сваё стаўленне да размоў аб магчымасці заходу на тэрыторыю Беларусі падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны.

Магда мяркуе, што ў сённяшняй сітуацыі гэты сцэнарый не надта рэалістычны, ён для Украіны не прыярытэтны.

Ён нагадвае, што паміж нашымі краінамі захоўваюцца дыпламатычныя адносіны.

«Праз такі сцэнарый могуць гаварыць пра Украіну як пра інтэрвента. І, нягледзячы на ўсю палітыку Лукашэнкі, тут будзе сітуацыя такая: хто будзе крычаць гучней. А я баюся, што крамлёўскія прапагандысты і еўрапейскія пуцінферштэеры будуць крычаць мацней, чым прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл і, магчыма, украінскай улады».

Каментары7

  • Семич
    13.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • змагар
    13.03.2025
    Расплюшчыў вочы невераятным, што ЗСУ не будуць вызваляць РБ? Дык усе разумныя людзі даўно гэта казалі, але невераятныя таго слухаць не хацелі. Ім кайфовей была лапідарная прапаганда?
  • Не галасі
    13.03.2025
    Гвяздзец, Гражданство дают, и членам семей тоже.
    Магда, возможно, говорит о интеграции иностранного легиона в Силы сопротивления на постоянной основе, без привязки к войне, как во Франции. Сделать постоянной частью армии.

Цяпер чытаюць

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста2

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мы штодня просім прыпыніць вайну, але Пуцін не хоча

Вучоныя знайшлі сляды «дагістарычнай банды» ўзростам 1,4 мільёна гадоў1

Кампанія Johnson & Johnson стамілася судзіцца праз нібыта канцэрагенныя дзіцячыя прысыпкі і прапанавала адкупіцца

«Я аж спалохаўся, рэальна». Беларусы знайшлі ў лесе гіганцкі баравік2

Прэзідэнт ФІФА хоча падзяліцца правамі на мундыяль з блізкімі да Трампа прыватнымі інвестарамі1

«Я расіст, і я зрабіў гэта спецыяльна, таму што ненавіджу вас, кавалкі дзярма». Страхоўшчык падставіў цяжкаатлетку на чэмпіянаце25

У мінскім Сельгаспасёлку пачалі зносіць прыватны сектар ФОТЫ3

Кошт квадратнага метра жылля ў Мінску з пачатку года вырас больш як на чвэрць1

У Мінску міліцыя са зброяй затрымлівала трох рэцыдывістаў-гастралёраў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста2

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць