Свет44

Раскошная арэндная кватэра, пластыка твару і гвалт над 60 жанчынамі

Жахлівыя падрабязнасці жыцця ў Лондане 27-гадовага аспіранта, прадстаўніка «залатой» кітайскай моладзі.

Zhenhao ZouЦжэньхаа Цзоў Чженьхао Цзоу
Чжэньхаа Цзоу. Скрын відэа: SouthChinaMorningPost / YouTube

Грамадзянін Кітая Чжэньхаа Цзоу (Zhenhao Zou) прыехаў у Вялікабрытанію ў верасні 2017 года для атрымання вышэйшай адукацыі. Паралельна з вучобай ён знаёміўся з жанчынамі. Да чаго прыводзілі сустрэчы, расказвае выданне The Telegraph.

Паведамляецца, што Цзоу — сын багатага бізнэсмена з кітайскага горада Дунгуань, размешчанага ў правінцыі Гуандун. Маці яго працавала настаўніцай. Першапачаткова хлопец вучыўся на бакалаўрыяце ва ўніверсітэце Квінс у Белфасце ў Паўночнай Ірландыі. Праз два гады перайшоў ва Універсітэцкі каледж Лондана, дзе пачаў навучанне па праграме магістратуры, а пазней аспірантуры.

У сталіцы Вялікабрытаніі малады чалавек за некалькі тысяч фунтаў стэрлінгаў арандаваў раскошную кватэру ў новым жылым комплексе на поўдні, зрабіў сабе перасадку валасоў, карэкцыю павек і падбародку. Падчас ператрусу ў яго кватэры паліцыя знайшла вялікую колькасць дызайнерскага адзення, прадметаў раскошы і дарагіх гадзіннікаў.

Паліцэйскія характарызуюць маладога чалавека як вельмі камунікабельнага, адзначаюць, што ў яго выдатная англійская мова, шырокае кола сяброў і знаёмых як сярод кітайскай дыяспары, так і студэнцкай супольнасці.

Праз розныя дадаткі для знаёмстваў і папулярныя кітайскія сацыяльныя сеткі Цзоу запрашаў дзяўчат, большасць з якіх былі яго знаёмымі з кітайскай студэнцкай супольнасці, разам пасядзець у бары ці ў яго дома.

У маі 2023 года Цзоу арыштавалі пасля таго, як адна жанчына заявіла, што мужчына падпаіў яе і згвалтаваў.

Следчым давялося вывучыць звыш дзевяці мільёнаў паведамленняў у сацыяльных сетках Цзоу на кітайскай мове і прааналізаваць звыш 1600 гадзін відэазапісаў.

Выявілася, што Цзоу сістэматычна выкарыстоўваў алкаголь і наркотыкі, каб давесці ахвяр да бяспамяцтва, а затым здзяйсняў над імі гвалт. Больш за тое, ён часта здымаў свае злачынствы на відэа, захоўваючы гэтыя запісы як «сувеніры». Апроч таго, Цзоу ў якасці «трафеяў» захоўваў асабістыя рэчы сваіх ахвяр. Гэта маглі быць упрыгожанні, адзенне або іншыя прадметы.

У ходзе следства ўдалося даказаць гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да дзесяці жанчын. Аднак паліцыя падазрае, што іх нашмат болей. Відэазапісы сведчаць пра тое, што за пяць гадоў Цзоу адурманіў і згвалціў звыш 60 жанчын. Каля паловы згвалтаванняў адбыліся ў ягонай кватэры ў Лондане, а астатнія — у Кітаі падчас яго паездак дахаты.

Падчас следства Цзоу заяўляў, што яго цікавіць парнаграфія ў жанры time stop, дзе жанчыны выглядаюць пасіўнымі і не рэагуюць на дотыкі, рухі або любыя іншыя дзеянні, якія адбываюцца з імі. Паводле яго слоў, усе ўдзельніцы відэазапісаў добраахвотна згаджаліся на інтымную сувязь, а абвінавачванні ў згвалтаванні ён цалкам адмаўляў.

Паведамляецца, што, нягледзячы на замежнае грамадзянства Цзоу і тое, што некаторыя злачынствы былі здзейсненыя за мяжой, яго могуць прыцягнуць да адказнасці ў Вялікабрытаніі дзякуючы зменам у заканадаўстве адносна сэксуальных злачынстваў.

Паліцыя баіцца, што некаторыя ахвяры Цзоу могуць нават не ведаць, што сталі ахвярамі згвалтавання, бо ён нападаў на іх, калі яны былі без прытомнасці.

Улады заклікаюць жанчын, якія ведалі хлопца з 2019 года, звярнуцца да спецыяльна падрыхтаваных афіцэраў, гарантаваўшы поўную канфідэнцыйнасць. Таксама Скотланд-Ярд стварыў спецыяльны партал і гарачую лінію, дзе працуюць аператары, якія размаўляюць на кітайскай мове.

Каментары4

  • Сэксы
    09.03.2025
    Как будто чтото плохое
  • Максим Дизайнер
    09.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Брр
    11.03.2025
    які ж падонак

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве48

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені8

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы14

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

У беларускай арміі адпрацоўваюцца ўдары з выкарыстаннем «Паланэз-М» і «Іскандэр-М»1

Італія абышла Нарвегію па колькасці заваяваных медалёў на Алімпіядзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве48

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць