Грамадства22

Бізнэсмена з Гродзеншчыны будуць судзіць за палітыку. Апошняе, што ён апублікаваў — відэа з адпачынку ў Грузіі

У Віталя Пятрэнкі бізнэс у сферы будаўніцтва. Яго вінавацяць у «паклёпе на Лукашэнку» і «распальванні варожасці».

Віталь Пятрэнка. Фота: сацсеткі

Віталю Пятрэнку 46 гадоў. Па звестках з сацсетак, ён родам з Гродзеншчыны, з вёскі Міратычы Карэліцкага раёна. У мужчыны ёсць жонка і дзіця.

Пасля школы ён пайшоў у Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум. З 1997 па 1999 гады служыў у войску, а пасля паступіў на гуманітарна-эканамічны факультэт у Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, які скончыў у 2004-м.

Віталь займаецца бізнэсам. Спачатку ён спецыялізаваўся на сэндвіч-панэлях для будаўніцтва дамоў. А з 2018 года ўзначальвае кампанію «Еўрапейскія будаўнічыя тэхналогіі».

Віталь Пятрэнка. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Кампанія пастаўляе будаўнічыя матэрыялы на аб'екты будаўніцтва. У асноўным яны працавалі ў Гомелі — напрыклад, пастаўлялі дахавае крыццё для гандлёвага цэнтра «Бульвар», які знаходзіцца на гомельскім вакзале. Працаваў ён і з дзяржаўнымі фірмамі.

Невядома, калі Віталя затрымалі, але сацсеткі перасталі абнаўляцца ў сярэдзіне верасня 2024 года. Апошні ягоны апдэйт — відэа з адпачынку ў Грузіі. З таго часу Пятрэнка нідзе не анлайн.

Віталя Пятрэнку пачынаюць судзіць 10 сакавіка 2025 года ў Гродзенскім абласным судзе. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Бізнэсмену пагражае да шасці гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Экс-палітвязень
    27.02.2025
    Ну што, дурыбары 2025 правялі, цяпер на даляглядзе дурыбары 2030, трэба ж і пад іх набраць закладнікаў.
  • даведка
    27.02.2025
    Марков заявил, что им нужно уже готовиться к 2035 году... Вот только под кого?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць