Свет44

Макрон: Канфіскацыя замарожаных расійскіх актываў супярэчыць міжнароднаму праву

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што канфіскацыя замарожаных расійскіх актываў супярэчыць міжнароднаму праву, аднак даходы ад гэтых актываў выкарыстоўваць можна. Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне 24 лютага.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP

Макрон адзначыў, што актывы Расіі застаюцца заблакаванымі ў рамках санкцый, а іх далейшы лёс будзе залежаць ад міжнародных дамоўленасцяў.

Францыя разам з партнёрамі аказвае фінансавую падтрымку Украіне праз крэдыты і гранты, аднак канфіскацыя расійскіх актываў у якасці закладу для выплат немагчымая.

«Мы ўжо выкарыстоўваем даходы ад замарожаных актываў для забеспячэння пазык, узгодненых на G7. У нас ёсць 230 мільярдаў замарожаных актываў у Еўропе, расійскіх актываў, але гэта не як заклад крэдыту, таму што гэта не наша ўласнасць. Таму яны замарожаныя».

Макрон растлумачыў, што замарожаныя расійскія актывы нельга канфіскаваць, бо гэта супярэчыць міжнароднаму праву:

«Вы можаце забраць даходы ад замарожаных актываў, але вы не можаце забраць самі актывы, паколькі гэта не адпавядае міжнароднаму праву, а мы хочам паважаць міжнароднае права. Яны могуць стаць часткай перамоў пасля заканчэння вайны, бо агрэсарам з'яўляецца Расія, і яна павінна несці адказнасць», — падкрэсліў французскі лідар.

Ён таксама падкрэсліў, што першачарговай з'яўляецца кампенсацыя Украіне за страты, нанесеныя расійскай вайной.

«Гэтая вайна каштавала нам усім вялікіх грошай, і гэта адказнасць Расіі, таму што агрэсар — гэта Расія. Так што, урэшце, гэты замарожаны актыў павінен быць часткай перамоў».

Каментары4

  • Рытарычнае пытанне
    25.02.2025
    Калі путлер клаў з прыборам на міжнароднае права, ці варта з такім злачынцам цырымоніцца і гуляць у цывілізаванасць?
  • Донні
    25.02.2025
    Гэтыя мільярды ўжо даўно пазапіхвалі па кішэнях масоны з ложы вялікага усходу. Ну галоўнае што вавана назваў дыктатарам!
  • бабруйчанін
    25.02.2025
    Донні, )) Як з золатам інкаў царскім ..нацыстаў кпсс )) Канцы ні знойдзешь

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць