Грамадства

У 43 гады памёр беларускі доктар з «хваробай Стывена Хокінга» Уладзімір Чуксін

У ноч на 20 лютага памёр Уладзімір Чуксін — беларускі доктар, у якога быў бакавы аміятрафічны склероз (БАС), вядомы як «хвароба Стывена Хокінга». Яму было 43 гады, і сем з іх ён пражыў з гэтым дыягназам, піша «Люстэрка».

Фота: Tut.by

18 лютага Уладзімір напісаў у сваім тэлеграм-канале, што захварэў і «пастоў пакуль не будзе». Пасля ён трапіў у бальніцу, і ўжо 20 лютага яго не стала.

Першых 36 гадоў Уладзімір жыў звычайным жыццём: працаваў траўматолагам-артапедам у 6-й клінічнай бальніцы Мінска, праводзіў складаныя аперацыі.

У студзені 2017 года у яго пачалі з’яўляцца першасныя сімптомы БАС — ён губляў раўнавагу, падаў, змянілася хада. Спачатку дактары лічылі, што прычына — барэліёз, але пасля паставілі іншы дыягназ — бакавы аміятрафічны склероз.

Хвароба развівалася імкліва: праз год Уладзімір ужо перасоўваўся на электракаляске і з цяжкасцю глытаў.

Бакавы аміятрафічны склероз — гэта невылечнае захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, якое прыводзіць да паралічу і атрафіі мышцаў. Гэты дыягназ быў пастаўлены і знакамітаму фізіку Стывену Хокінгу.

 «У сакавіку мінулага года я яшчэ працаваў і хадзіў у аперацыйную, а да Новага года ўжо не мог устаць з канапы. Хвароба развіваецца вельмі хутка… Праходзіць два тыдні — і ты ўжо чаго-небудзь не можаш. Яшчэ два тыдні — яшчэ нешта…», — распавядаў Уладзімір у інтэрв’ю TUT.BY у чэрвені 2018 года.

За Уладзімірам Чуксіным даглядалі бацька і сябры, якіх ён у жарце называў «паплечнікамі». Нягледзячы на цяжкую хваробу, ён захоўваў аптымізм, шмат жартаваў, сочыў за новымі метадамі лячэння і нават запісаў свой голас, каб у будучыні яго можна было сінтэзаваць.

Каментары

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць