Свет88

Кіраўнік Пентагона загадаў падрыхтаваць план штогадовага скарачэння абароннага бюджэту ЗША на 8% цягам пяці гадоў

Міністр абароны ЗША Піт Хегсет загадаў кіраўніцтву Пентагона і ўзброеных сіл распрацаваць планы штогадовага скарачэння абароннага бюджэту на 8% на працягу наступных пяці гадоў. Пра гэта паведаміла газета The Washington Post са спасылкай на мемарандум Гегсета і чыноўнікаў, знаёмых з пытаннем.

Піт Хегсэт. Фота: AP Photo / Virginia Mayo

У мемарандуме Хегсет просіць падрыхтаваць варыянты скарачэнняў выдаткаў Пентагона да 24 лютага і прыводзіць спіс з 17 катэгорый, якія адміністрацыя Трампа хоча выключыць з бюджэту.

«Сярод іх — аперацыі на паўднёвай мяжы ЗША, мадэрнізацыя ядзернай зброі і супрацьракетнай абароны, а таксама набыццё беспілотнікаў аднабаковага дзеяння і іншых боепрыпасаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што гэтыя меры з'яўляюцца часткай стратэгіі адміністрацыі Трампа па зніжэнні ваенных выдаткаў на працягу наступных пяці гадоў.

Скарачэнне бюджэту на 8 працэнтаў штогод на працягу пяці гадоў азначае, што за гэты перыяд ён павінен зменшыцца на прыкладна 34%. Гэта стане самым вялікім скарачэннем з 2013 года.

Як адзначае The Washington Post, у Кангрэсе існуе шырокі кансэнсус адносна таго, што значныя абаронныя выдаткі неабходныя для стрымлівання пагрозаў, у прыватнасці з боку Кітая і Расіі.

Бюджэт Пентагона на 2025 год складае каля 850 мільярдаў долараў.

Каментары8

  • Трамп-таўэр у Растове
    20.02.2025
    Можна яшчэ перадаць ядзерную зброю на захоўванне ў Расію і Кітай каб зменшыць выдаткі
  • Pavel
    20.02.2025
    Ну добра, з аднаго боку пужаеце сваё насельніцтва Кітаем і кажаце што трэба больш грошай укладваць у яго стрымліванне. А з іншага зніжаеце выдаткі на абарону. Л - логіка ?
  • Брэст
    20.02.2025
    У свеце, які стаў больш небяспечным, Трамп хоча зменшыць абаронныя выдаткі і выйсці з НАТА. Фэйспалм.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць