Свет

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

Забойства экс-мэра Самары 77-гадовага Віктара Тархава і яго жонкі Наталлі адбылося каля месяца таму, але інфармацыя пра яго пратачылася ў прэсу толькі цяпер. Па падазрэнні ў забойстве арыштаваная іх унучка Кацярына Бельская.

Віктар Тархаў

Як пішуць расійскія СМІ, Віктар Тархаў знік разам з жонкай у студзені. Незадоўга да смерці муж і жонка Тархавы прыляцелі ў Расію з Фінляндыі. Сябры і знаёмыя іх доўга не бачылі, але рэгулярна атрымлівалі паведамленні з іх тэлефонаў. Але ўрэшце адзін са знаёмых устрывожыўся і падаў у паліцыю заяву аб знікненні.

Следства лічыць галоўнай падазраванай унучку Тархавых Кацярыну Бельскую і ўпэўнена, што менавіта яна адпраўляла эсэмэскі з тэлефонаў дзядулі і бабулі, каб ствараць ілюзію, што яны жывыя. 3 лютага Бельскую затрымалі, а 5 лютага прынята рашэнне аб яе арышце. Сама жанчына даваць паказанні адмовілася.

Следчым органам, аднак, вядома, што пасля забойства Бельская прадавала маёмасць забітых, уключаючы калекцыю абразоў і аўтамабілі, якія належаць былому мэру.

Паралельна з гэтым Кацярына ездзіла ў офіс кампаніі «Навітрэк» (займаецца ачысткай геалагічнага асяроддзя і падземных вод ад забруджвання нафтапрадуктамі), дзе працаваў дзядуля. Яна прывозіла туды дакументы нібыта з яго подпісам.

Якім менавіта спосабам былі ўчыненыя забойствы, ёсць розныя версіі. Гавораць і пра расстрэл, і пра атручванне, і пра збіццё да смерці. Аднак жа як бы там ні было, але выглядае, што былы высокі чыноўнік з жонкай былі не толькі забітыя, але і расчлененыя.

На камерах назірання паліцэйскія заўважылі, што экс-мэр заходзіў дадому з жонкай у пачатку студзеня. Больш яны адтуль не выходзілі. Аднак з 4 па 8 студзеня да іх прыходзіла ўнучка.

У адзін з дзён яна выходзіла з кватэры з падазронымі чорнымі пакетамі. Пасля праверылі яе пакупкі — выявілі, што яна набывала пластмасавыя бочкі. Гавораць, што нібыта целы былі месяц закансерваваныя менавіта ў гэтых бочках. 

Віктар Тархаў узначальваў Самару з 2006 па 2010 гады. Пасля таго, як пайшоў са службы, экс-чыноўнік заняўся бізнэсам. Улетку 2022 года стала вядома, што ён выехаў з Расіі ў Нарвегію нібыта ў сувязі з неабходнасцю прайсці лячэнне.

Раней у СМІ пісалі, што праз запазычанасць у 7 млн рублёў дачка і ўнучка Тархава засталіся без кватэры. Магчымы матыў забойства — помста з-за крыўды.

У снежні 2022 года Ленінскі раённы суд Самары прысудзіў дачку Тархава Людмілу да сямі гадоў калоніі агульнага рэжыму па справе аб вымагальніцтве 200 мільёнаў рублёў у абласнога дэпутата Аляксандра Мілеева.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа10

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць