Навука і тэхналогіі1616

Кітайская ШІ-мадэль зрабіла фурор на тэхналагічным рынку. Лідарства ЗША можа быць пад пагрозай

Стартап DeepSeek з Кітая ўзрушыў Крэмніевую даліну, выпусціўшы мадэль штучнага інтэлекту, якая можа перасягнуць лепшыя амерыканскія аналагі, пры гэтым з'яўляецца таннейшай і выкарыстоўвае меней магутныя чыпы.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: Andrea Verdelli / Getty Images

ШІ-памочнік ад кітайскага стартапа DeepSeek у панядзелак абагнаў свайго канкурэнта ChatGPT і стаў самым рэйтынгавым бясплатным дадаткам, даступным у App Store у ЗША, піша myfin.by. 

Гэта адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як кампанія выпусціла сваю флагманскую мадэль штучнага інтэлекту R1, якая, як мяркуецца, з'яўляецца больш эканамічна эфектыўнай, чым у канкурэнтаў, пры працы на менш прасунутых чыпах. 

На гэтым фоне ф'ючарсы амерыканскага тэхналагічнага індэксу Nasdaq 100 знізіліся амаль на 2,5%, а кантракты на S&P 500 — на 1,4%.

Акцыі Nvidia, якія каціруюцца на Франкфурцкай біржы, упалі прыкладна на 7%, у той час як акцыі Tesla, Amazon і Meta страцілі ў кошце больш за 2% падчас ранніх еўрапейскіх таргоў.

У Японіі фіксуецца падзенне акцый мясцовых вытворцаў чыпаў, сярод якіх Advantest, Tokyo Electron і Renesas Electronics. Акцыі Softbank Group, якой належыць кампанія-распрацоўшчык мікрасхем Arm, упалі на 8,3% пасля прыкметнага росту на мінулым тыдні.

Чаму важна?

Раней DeepSeek прадставіла сваю бясплатную ШІ-мадэль з адкрытым зыходным кодам, на стварэнне якой, па сцвярджэннях стартапа, пайшло ўсяго два месяцы і менш як $6 млн.

Пры гэтым выкарыстоўваліся далёка не самыя прасунутыя чыпы H800s ад Nvidia, бо ўрад ЗША наклаў абмежаванні на Кітай, адрэзаўшы краіне доступ да самых магутных чыпаў кампаніі, такім як H100.

У шэрагу тэстаў прадукцыйнасці, праведзеных іншымі распрацоўшчыкамі, мадэль DeepSeek перасягнула па дакладнасці Llama 3.1 ад Meta, GPT-4o ад OpenAI і Claude Sonnet 3.5 ад Anthropic як у рашэнні складаных задач, так і ў матэматыцы і кадаванні.

Аб самім стартапе і яго заснавальніку Лян Вэньфэне мала што вядома: DeepSeek быў народжаны кітайскім хедж-фондам High-Flyer Quant, які, паводле паведамленняў у СМІ, кіруе актывамі на суму каля $8 млрд.

Той факт, што малавядомы кітайскі стартап скарачае разрыў з некаторымі з найбуйнейшых тэхналагічных кампаній свету, маючы пры гэтым значна меншыя рэсурсы, можа падарваць намаганні ЗША па стварэнні мер абароны ад глабальных канкурэнтаў у галіне штучнага інтэлекту.

Каментары16

  • Толькі ідыёт будзе перадаваць асабістыя дадзеныя кампартыі кітая
    27.01.2025
    У "вялікага" кітая арыгынальных навуковых дасягненнях трошкі больш 0, яшчэ больш раздутая псеўдавеліч чым у СССР. Краіна людзей без фантазіі і інавацыяў.

    І, каму цікава, калі ты размаўляеш з такім інтэлектам ен таксама нейкую інфу пра цябе атрымлівая, пра звычкі, стыль іншае. Кампартыі такія дадзеныя перадаваць для узмацнення концтабару , навошта?!?!?!??!?!!
  • Ші
    27.01.2025
    Хунвэйбіг, ага, яны цябе спачатку падсодзяць, а потым заплаціш на поўную і свабодай і грашыма і здароўем. Лепей буржуям плаціць, бо буржуй стараецца грошы зарабіць, а не абмежаваць цябе. Кожная праца павінна быць узнагароджана.
  • Лол
    27.01.2025
    Толькі ідыёт будзе перадаваць асабістыя дадзеныя кампартыі кітая,

    Канечне, гэтыя дадзеныя трэба перадаць маску і яго сябрам.
    Яны імі узмоцняць шлях да марса.

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%10

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай27

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%10

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць