За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава
28 студзеня суд Ляхавіцкага раёна разгледзіць «правапарушэнне» Таццяны Аляксандраўны Крапіневіч паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў), заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Такія прозвішча, імя і імя па бацьку мае настаўнік матэматыкі і завуч па метадычнай рабоце гімназіі ў Ляхавічах.
Як педагог жанчына стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Беларусі — 2023». З ёй як удзельніцай гэтага конкурсу БелТА запісала ў 2023 годзе інтэрв'ю, у якім Таццяна расказвала пра свой досвед — яна з Мінска пасля двух дзясяткаў гадоў працы ў бізнэсе пераехала ў райцэнтр Брэсцкай вобласці, каб вучыць дзяцей.
Менавіта на Крапіневіч пісала даносы Вольга Бондарава.

Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары