Грамадства1818

Колькі беларусаў падтрымлівае Расію ў вайне? Вынікі новага апытання

Сацыёлагі паказалі таксама, ці змянілася меркаванне грамадства па гэтым пытанні за тры гады вайны.

Эксперты Chatham House прадставілі новае даследаванне. Сярод пытанняў — як людзі ставяцца да вайны Расіі ва Украіне.

Апытанне, пра якое ідзе гаворка, праходзіла ў снежні 2024-га — студзені 2025-га, у ім паўдзельнічалі 833 беларусы. Аўтары даследавання прызнаюць, што вынікі такіх апытанняў у Беларусі могуць быць скажоныя праз фактар страху — частка рэспандэнтаў асцерагаецца выказваць крытычныя думкі наконт улады. Але, упэўненыя аўтары, фактар страху не будзе кардынальна скажаць вынікі апытання.

Пытанне пра вайну гучала так: «Вы падтрымліваеце ці не падтрымліваеце ваенныя дзеянні расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны?»

Вынікі паказваюць, што ў грамадстве захоўваюцца антываенныя настроі. Цалкам ці часткова Расію ў вайне падтрымлівае 32% апытаных, не падтрымлівае 40%. Амаль траціна — 29% — абрала варыянт «цяжка адказаць». Гэта можа азначаць, што вялікая доля апытаных з меркаванняў бяспекі абірае не адказваць на такое пытанне.

За тры гады вайны, згодна з апытаннямі Chatham House, меркаванне беларусаў па гэтым пытанні амаль не змянілася.

Каментары18

  • Так
    17.01.2025
    Толькі з іншых даследаванняў Chatham House вынікае, што значна больш беларусаў хоча трымацца з Расіяй, чым напрыклад з ЕС.

    Што з таго, што супраць вайны (і тое частка), калі хапае тых, якія супраць вайны як такой, але за Расію, расейскую мову, культуру, папкультуру, ўмоўна іх рублі і так далей.
  • Пытанне
    17.01.2025
    Трохi крывое.
    Яно гучыць адначасна як
    Ці падтрымліваеце вы вайну?
    І ці падтрымліваеце вы расію ў вайне.
    Хаця адказы ў аднаго чалавека могуць быць рознымі.
    Трэба было пытаць проста - На чыім вы баку?
    І варыянты
    1 Расія
    2 Украіна
    3 Трасца ім усім.
  • Mafkees
    17.01.2025
    Как в принципе можно поддерживать войну, гибель людей, голод и холод? Можем повторить....

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць