Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак заявіў, што такое дапушчальна толькі ў крайніх выпадках.

Школы не маюць права збіраць даныя аб планах вучняў на канікулах. Запаўненне такіх анкет некаторы час практыкавалася ў школах пасля 2020 года. Аднак, як аказалася, гэта не надта законна.
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак прапрацаваў гэтае пытанне з Мінадукацыі. У цэнтры заявілі, што школы не могуць збіраць анкеты, якія змяшчаюць інфармацыю аб месцы знаходжання навучэнцаў у перыяд канікул, уключаючы прозвішча, імя, імя па бацьку, ступень сваяцтва і кантактныя даныя асоб, з якімі дзіця знаходзіцца падчас канікул, піша БелТА.
Збіраць такую інфармацыю школа можа толькі ў асобных выпадках, якія прапісаны ў законе. Напрыклад, пры прызнанні дзіцяці як таго, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Пры гэтым не ўдакладняецца, ці могуць школы збіраць даныя аб тым, як дзеці правялі канікулы, то-бок ужо постфактум.
-
Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве
-
«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША
-
23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары