Здарэнні11

Вёску ў Брагінскім раёне тэрарызаваў воўк

Увечары 20 снежня ў Брагінскі РАУС паступіла паведамленне, што ў вёсцы Гдзень па падворках бегае воўк. Людзі зачыніліся ў доме і чакалі дапамогі.

Здымак ілюстрацыйны

Пасля атрымання паведамлення ў Гдзень паехаў мясцовы ўчастковы, туды ж накіравалі сфармаваную аператыўна-дзяжурнай службай групу.

Агрэсіўная жывёліна, як паведамляецца, кінулася на міліцыянераў, і тыя яе застрэлілі.

З людзей у выніку гэтага інцыдэнту ніхто ў выніку не пацярпеў, але воўк паспеў загрызці двух сабак.

У канцы лістапада падобны інцыдэнт адбыўся ў суседнім Хойніцкім раёне, воўк там аказаўся хворым на шаленства. Пра стан здароўя жывёліны, якая прыйшла ў вёску Гдзень, пакуль афіцыйна не паведамлялася.

Каментары1

  • Андрусь
    21.12.2024
    Ці агледзелі забітую жывёліну заолагі? Ці сапраўды гэта быў воўк, а не гібрыд ваўка з сабакам? Бо, калі высветліцца, што жывёла шалёная, то яе паводзіны зразумелыя. Здаровы ж воўк ніколі не будзе бегаць падворкамі, дзе абітаюць чалавекі. А вось воўка-сабачы гібрыд цалкам можа набліжацца да людзей - ад сабак гэтым асобінам перадаецца адсутнасць страху перад чалавекам. А праз вялікую колькасць валацужных сабакаў гібрыдызацыя іх з ваўкамі зараз вельмі частая з'ява.
    Ва ўмовах Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, канешне, калі там, згодна з планамі новага кіраўніцтва, не разбалансавалі сфармаваную за 38 гадоў экасістэму платнымі паляваннямі, ваўку зараз павінна хапаць натуральнай ягонай ежы ў лесе, тым больш, надвор'е спрыяе яе здабычы.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць